Лукашысты выцягнулі з нафталіну старую прапанову Лукашэнкі адносна Бабарыкі
На допіс у твітары прадстаўніка ЗША ў АБСЕ Майка Карпентэра, датычны шпіталізацыі Віктара Бабарыкі са слядамі збіцця з наваполацкай калоніі ў мясцовую бальніцу нечакана адрэагавала Беларуская амбасада ў Эстоніі.

«Мы ўважліва сочым за паведамленнямі аб раптоўнай шпіталізацыі беларускага палітвязня Віктара Бабарыкі. Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе Віктара Бабарыкі і больш за 1 490 іншых палітвязняў. Мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення», — заявіў прадстаўнік ЗША ў АБСЕ Майк Карпентэр.
«Вядома, значна прасцей «уважліва сачыць», чым пасылаць спецыялістаў з ЗША ў Беларусь для азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы Бабарыкі, як гэта прапаноўваў зрабіць прэзідэнт А. Лукашэнка ў 2020 годзе», — пракаментавала гэта паведамленне беларуская амбасада ў Эстоніі.
Азнаёміць экспертаў з Інтэрпола, ЗША, Польшчы і Расіі са справай «Белгазпрамбанка» Лукашэнка распарадзіўся амаль тры гады таму, 16 ліпеня 2020 года, неўзабаве пасля затрымання свайго меркаванага галоўнага канкурэнта на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.
Былы турэмны лекар тлумачыць, чаму мог здарыцца пнеўматоракс і пра што кажа той факт, што Бабарыку не пакінулі ў шпіталі калоніі
«Дагэтуль у бальніцы, стан сярэдняй цяжкасці». Што вядома на гэты момант пра стан Віктара Бабарыкі
«Увесь чорны». Што апошняе было вядома пра Віктара Бабарыку ў наваполацкай калоніі
Каментары
Но из этого не следует,что человека можно безнаказанно избивать.
а "Что думали люди" а яны хіба думалі? прабачце.. я сваім дзяўчатам тым летам так і сказала:
- дзяўчаты, вы памаду сабе даўжэй выбіраеце, чым прэзідэнта для краіны.
на што атрымала адказ:
- **, ну ты чо. памада - яна ж грошаў каштуе, а на выбарчы участак прыйдзеш, дык табе шчэ і водкі нальюць. - дзяўчаты мае з гумарам) але ў кожным жарце, як гаворыцца...
дык вось той вясной (і раней) такі піяр рабіўся Бабарыку, што падманулася нават я... калі з Ціхоноўскімі і Цапкалам адразу ўсё было ясна, то тут падумалася - а можа і праўда неблагі дзядзька? бо піярыла яго і НН... ацверазела я, калі пачула, што і як (!) Бабарыка пра пенсійны ўзрост для жанчын казаў, пра папіццот... тады падумала - ой, зрабіся такі прэзідэнтам, дык народ, які зараз за яго, потым шчэ б вусатага добрым словам успамінаў...
дык вось, што зноў жа да вашага пытання а "Что думали люди"? абсалютная большасць выбаршчыкаў падчас выбараў не думае, не чытае праграмы, галасуе, што называецца сэрцам) - "во эты(та) красівы(ая) - во за яго будзем галасаваць" ну хіба не?