Грамадства11

Жыхар Наваполацка пацярпеў за падпіску на сем «экстрэмісцкіх» СМІ

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 7 ліпеня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак Сяргея Крупкіна. На думку гэтай сумнавядомай не толькі ў гэтым горадзе суддзі, мужчына быў вінаваты ў распаўсюджванні «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках, піша «Віцебская вясна».

У судзе высветлілася, што Крупкін, як карыстальнік сацыяльнай сеткі «УКантакце», быў падпісаны на канал «Радыё Свабода-Беларусь», інтэрнэт-старонкі «Мая Краiна Беларусь» і «STOP LUKA», а таксама быў сябрам ў суполках «Наш край», «Хартыя'97», «Дрэнныя навіны Беларусь» і «Краіна для жыцця». Усе гэтыя інфармацыйныя рэсурсы раней залічылі ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

На судовым пасяджэнні «правапарушальнік» віны не прызнаў. Пры гэтым ён не адмаўляў таго, што на ягонай старонцы ва «УКантакце» меліся пералічаныя СМІ, але ён не лічыць іх экстрэмісцкімі.

Апраўданні Сяргея суддзя Балаболава палічыла непераканаўчымі і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала яго арыштам тэрмінам на 15 сутак з «канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, без канфіскацыі прылад і сродкаў здзяйснення правапарушэння».

Каментары1

  • Калматы Вожык
    25.07.2023
    Як там сказана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека? Кожны чалавек мае права збіраць і распаўюджваць інфармацыю любым чынам і  незалежна ад дзяржаўных межаў! Здаецца, так, на памяць пісаў!

    У нас не да законаў! То бок ідзе генацыд няўгодных грамадзян краіны! Селекцыя! Каб у краіне засталіся адны ябацькі!

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму14

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму14

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць