Усяго патроху22

Расійскае турагенцтва заваблівае турыстаў у Беларусь выявай храма, які не існуе ўжо больш за 80 гадоў

Расійскае турыстычнае агенцтва з Ніжняга Ноўгарада заваблівае турыстаў у Гомель выявай няіснага касцёла, заўважыла выданне «Флагшток».

Прапанову правесці ў Беларусі час з 3 да 8 студзеня агенцтва ілюструе сярод іншага заснежанай выявай гомельскага касцёла Успення Божай Маці. Ён быў узведзены ў пачатку XIX стагоддзя, у 1938 годзе закрыты, а ў 1940-м увогуле знесены. 

Цяпер гэты касцёл існуе толькі ў выглядзе камп'ютарных візуалізацый энтузіястаў гісторыі Гомеля. Трэба думаць, супрацоўнікі турагенцтва натрапілі на выяву недзе ў сеціве, яна ім візуальна спадабалася, а разбірацца, што гэта за будынак, яны паленаваліся ці не палічылі патрэбным.

Каментары2

  • жена ленина
    16.11.2023
    а разбірацца, што гэта за будынак, яны паленаваліся ці не палічылі патрэбным.

    )
    ну не ўсе ж дызайнеры і архітэктары... так, шэу?)
  • Лол
    17.11.2023
    Да ўсё нармальна. Гэта азначае, што будынак прыгожы і патрабуе аднаўлення. Людзям падабаецца класічная архітэктура, нічога тут не зробіш. Гэта яны яшчэ касцёл Езуітаў у Пінску не бачылі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Усе навіны →
Усе навіны

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых1

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго24

У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»3

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў8

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»7

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?1

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць