Вайна77

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты

Нядаўняе крушэнне ва Украіне толькі што пастаўленага амерыканскага знішчальніка F-16 магло быць выклікана пашкоджаннямі ад аскепкаў збітай расійскай ракеты, паведаміла выданне Breaking Defense.

Украінскі лётчык Аляксей Месь падчас навучання ў ЗША (справа). Фота: Facebook

Як даведаліся журналісты, у ноч, калі адбылася катастрофа самалёта, пілот Аляксей Месь павінен быў збіваць расійскія ракеты і беспілотнікі ў супрацоўніцтве з іншымі самалётамі F-16, а таксама сістэмамі Patriot і іншымі наземнымі батарэямі СПА.

Па звестках выдання, адзін з магчымых сцэнароў далейшага развіцця падзей, які абмяркоўваюць ва ўкраінскім абаронным ведамстве, — гэта тое, што F-16 выпадкова праляцеў праз воблак аскепкаў пасля паспяховага перахоплівання і знішчэння адной з расійскіх ракет.

Гэтыя аскепкі маглі пашкодзіць рухавік і іншыя часткі самалёта, у выніку чаго ён разляцеўся на часткі. Пілот Месь, імаверна, загінуў да таго, як змог катапультавацца.

Прытым гэта нібыта не першы ўкраінскі самалёт, які разбіўся па гэтай прычыне, паведаміла выданне, спасылаючыся на крыніцы ва ўкраінскай абароннай галіне.

У артыкуле адзначаецца, што да гэтага нібыта ад аскепкаў збітых ракет украінцамі былі страчаныя два самалёты МіГ-29 і два Су. Але раней такія выпадкі не прыцягвалі ўвагі, бо гэта не была страта дарагіх і сучасных F-16.

Адразу пасля страты самалёта F-16 прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі Міколу Алешчука. Паралельна з гэтым хадзілі версіі, што самалёт мог быць збіты ўласнымі сродкамі СПА, або знішчаны расійскай ракетай на зямлі.

Каментары7

  • Чоткі
    20.09.2024
    Папраўка, засунь сваю папраўку замест швабры
  • Ага, так кажуць на Расее
    20.09.2024
    Папраўка, а ты адкуль, за Мухасранску?
  • Вадя
    21.09.2024
    Мог и от метеорита, вполне. Вероятность одного порядка

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць