Свет66

Украінцы, якія бягуць ад мабілізацыі, плацяць тысячы даляраў, каб перасекчы мяжу з Беларуссю

Украінскія суды разглядаюць некалькі адміністрацыйных і крымінальных спраў, якія датычацца незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю, піша Радыё Свабода.

Адзін з раённых судоў Ровенскай вобласці ў канцы верасня аштрафаваў двух грамадзян Украіны на максімальна прадугледжаную за незаконнае перасячэнне мяжы суму — 8500 грыўняў (прыблізна 200 даляраў у эквіваленце. — РС).

Як адзначаецца ў рашэнні суда, які ў сваім распараджэнні мае Радыё Свабода, украінцаў затрымалі сёлета 20 верасня на тэрыторыі Сарненскага раёна Ровенскай вобласці, за 10 кіламетраў ад украінскай мяжы ў кірунку беларускай вёскі Бухлічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Пры складанні пратакола адзін з затрыманых паведаміў украінскім памежнікам, што меў намер «перасячы дзяржаўную мяжу з Беларуссю для далейшага пераезду ў краіны ЕС з мэтай пазбегнуць мабілізацыі».

Яшчэ адну справу, але ўжо крымінальную, расследуе паліцыя Ровенскай вобласці, якая выйшла на арганізатараў незаконнага перапраўлення ўкраінцаў у Беларусь. Згодна з матэрыяламі справы, гэтым займаліся тры чалавекі, якія за сваю дапамогу патэнцыйным прызыўнікам патрабавалі ад 600 даляраў да 9 тысяч даляраў.

Ахвотных пазбегнуць мабілізацыі яны перавозілі з горада Сарны Ровенскай вобласці ў іншыя населеныя пункты Сарненскага раёна бліжэй да мяжы, і на кожным этапе кожны з арганізатараў атрымліваў свой «ганарар». Тыя, хто падвозіў непасрэдна да мяжы, атрымлівалі найбольш — 9 тысяч даляраў.

Для перамяшчэння ахвочых пакінуць Украіну выкарыстоўвалі матацыкл і аўтамабілі, адзін з якіх меў замежную рэгістрацыю.

Сарненскі раён мяжуе з Брэсцкай вобласцю Беларусі, памежная тэрыторыя праходзіць праз балоцістую мясцовасць.

Справу расследуюць з сярэдзіны жніўня 2024 года. Два фігуранты знаходзяцца ў следчым ізалятары, яшчэ адзін — пад хатнім арыштам.

Раней падобную справу пачалі расследаваць у Чарнігаўскай вобласці.

Каментары6

  • Ёрк
    02.10.2024
    Acab, кремлебот, а чаму няма ніводанага твайго каментара, ні нават асуджэння ў адрас крамля і рассіян, якія здзейснілі ўжо дзясяткі тысяч злачынстваў, забілі сотні тысяч людзей.
  • Raw
    02.10.2024
    А тых хто ўсё ж перасячэ мяжу перададуць у лукашэнаўскі КДБ, навешаюць шэраг крыміналак ад "тэрарызму" да ўсяго астатняга і адправяць на 20 год у вязніцу.
  • Acab
    02.10.2024
    І нават гэтая небяспека, якую, вядома, існуе але вы наўмысна разьдзімаеце, не спыняе людзей ў барацьбе за ўласныя жыцьцё, свабоду і годнасьць

Цяпер чытаюць

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць