Грамадства

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 16 студзеня асудзілі Дзмітрыя і Лізавету Жарнасек паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Іна Сівец прызначыла ім па два гады і шэсць месяцаў хатняй хіміі, піша «Вясна».

З дапамогай ініцыятывы «Белпол», праваабаронцы даведаліся, што 51-гадовы Дзмітрый у 90-х гадах служыў у АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. Апошнім часам Дзмітрый працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.

У лістападзе 2020 годзе мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.

Апошнім часам Дзмітрый працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. У лістападзе 2020 годзе мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.

Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Мінску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША91

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала8

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць