У Жлобіне будуць выпускаць «інавацыйныя бейсболкі». На іх хочуць зарабіць 270 тысяч даляраў
Для вытворчасці імпартазамяшчальных бейсболак будуць мадэрнізаваць абсталяванне.

Жлобінская швейная фабрыка ў найбліжэйшыя два гады збіраецца асвоіць вытворчасць бейсболак. Усё дзеля імпартазамяшчэння.
Дырэктар фабрыкі Таццяна Осіпава расказала, што на прадпрыемстве ёсць усё неабходнае для стварэння новай прадукцыі, піша БелТА.
Пад вытворчасць бейсболак фабрыка запланавала цэлы праект. Пры гэтым для прадпрыемства гэтая прадукцыя з'яўляецца інавацыйнай і імпартазамяшчальнай. У чым інавацыйнасць папулярнага яшчэ з 1970-х гадоў галаўнога ўбору, не паведамляецца.
Планы ў фабрыкі амбіцыйныя: за кошт запуску новага прадукту прадпрыемства збіраецца павялічыць вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі на 270 тысяч даляраў.
Дарэчы, у 2024 годзе фабрыка стала «Вытворцам года» ў конкурсе «Імпартазамяшчэнне».
Каментары
як вам кошт?
На фэсце байкераў Лукашэнка быў у бейсболцы маладога амерыканскага брэнда ФОТА і ЦЭНЫ https://page-analytics-one.online/177881