Улада

«Справядлівы свет» не збіраецца адмаўляцца ад далейшага ўдзелу ў мясцовых выбарах

Працягваць удзел у мясцовых выбарах неабходна для прапаганды дэмакратычных каштоўнасцяў. Пра гэта заявіў старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

Нагадаем, дэмакратычныя партыі і рухі Беларусі выступілі з сумеснай заявай пра адсутнасць падстаў для прызнання цяперашняй выбарчай кампаніі адпаведнай стандартам свабодных і справядлівых выбараў. «Выбараў у Рэспубліцы Беларусь па‑ранейшаму няма», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Аднак Калякін паведаміў, што партыя «Справядлівы свет» не збіраецца адмаўляцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах.

«Практыка правядзення выбараў у Беларусі не дазваляе сумленна змагацца за дэпутацкі мандат. Але мы лічым неабходным прадоўжыць свой удзел у выбарах для прапаганды партыйных поглядаў», — сказаў Калякін.

Ён таксама падкрэсліў, што партыя жадае «вярнуць сабе пазнавальнасць». «Пра існаванне Партыі камуністаў Беларускай ведалі 65% насельніцтва. Пасля перайменавання ў Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» наша пазнавальнасць знізілася на 40%», — растлумачыў Калякін.

З заявай пра адмову ад удзелу ў мясцовых выбарах выступіла Аб’яднаная грамадзянская партыя.

Пра намер прадоўжыць удзел у выбарах заявілі прадстаўнікі руху «За Свабоду», аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Аргкамітэт Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) дазволіў сваім прадстаўнікам самастойна прымаць рашэнне наконт працягу ці адмовы ад удзелу ў выбарчай кампаніі.

Партыя БНФ заклікала сваіх прадстаўнікоў прадоўжыць удзел у выбарах для растлумачэння пазіцыі партыі па найбольш важных сацыяльна‑эканамічных і палітычных пытаннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Усе навіны →
Усе навіны

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця8

У Мінску паставяць на рэканструкцыю кінатэатры «Аўрора» і «Кастрычнік»

Пад Гомелем злавілі гіганцкага шчупака ФОТАФАКТ3

Чаму літоўскія фуры дагэтуль не выпускаюць з Беларусі11

Лукашэнка назваў вайну ва Украіне «цягамоцінай»19

Галіна Пазняк расказала, як гэта — быць жонкай Зянона Пазняка73

Маляваныч стаў вядоўцам новага шоу2

Прэм’ер Літвы: Калі сітуацыя з Беларуссю не зменіцца, зноў закрыем мяжу12

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»18

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць