Меркаванні1616

Несказаная прамова Леха Качынскага

«Rzeczpospolita» змясціла на вэб-сайце змест прамовы прэзідэнта Леха Качынскага, з якой ён павінен быў выступіць 10 красавіка на Польскіх вайсковых могілках Катыні ў 70-я ўгодкі катынскага масавага забойства.

«Rzeczpospolita» змясціла на вэб-сайце змест прамовы прэзідэнта Леха Качынскага, з якой ён павінен быў выступіць 10 красавіка на Польскіх вайсковых могілках Катыні ў 70-я ўгодкі катынскага масавага забойства. Там гаворыцца:

«Паважаныя прадстаўнікі сем’яў Катыні, шаноўнае спадарства! У красавіку 1940 году было забіта больш за 21 тысячу польскіх вязняў канцэнтрацыйных лагераў і турмаў НКУС.

Гэтае забойства было здзейсненае з волі Сталіна, па загадзе найвышэйшага кіраўніцтва Савецкага Саюза. Саюз Трэцяга рэйха і СССР, пакт Рыбентропа-Молатава і агрэсія супраць Польшчы 17 верасня 1939 году выліліся ў жудасную кульмінацыю масавых забойстваў у Катыні. І не толькі ў лясах Катыні, а і ў Цверы, Харкаве і іншых вядомых і яшчэ невядомых месцах былі забітыя грамадзяне Другой Рэчы Паспалітай,
людзі, якія стаялі ля вытокаў нашай дзяржаўнасці, нязломныя ў слугаванні Радзіме. Тады ж сем’і загінулых і тысячы жыхароў памежных тэрыторый былі высланыя ў глыб Савецкага Саюза, дзе іх невымоўныя пакуты адзначылі дарогу палякаў да ўсходняй Галгофы.

Самай трагічнай на гэтай дарозе была станцыя Катынь. Польскіх афіцэраў, святароў, службоўцаў, паліцыянтаў, памежнікаў і супрацоўнікаў пенітэнцыярных установаў забілі без суду.

Яны былі ахвярамі неабвешчанай вайны. Іх забілі, пагарджаючы законамі і звычаямі цывілізаванага свету, растаптаўшы іх годнасць — салдацкую, польскую, чалавечую. Ямы смерці заўсёды былі прызначаныя для таго, каб схаваць целы забітых і праўду пра злачынства. Свет мусіў ніколі не даведацца пра гэта. Сем’ям ахвяраў адмаўлялі ў праве на публічную жалобу і годнае ўшанаванне памяці блізкіх. Зямля схавала сляды злачынства, а мана мусіла сцерці яго з чалавечай памяці.

Утойванне праўды пра Катынь — вынік рашэння тых, хто меў дачыненне да злачынства, — стала адным з краевугольных камянёў палітыкі ў пасляваеннай камуністычнай Польшчы. Гэта быў час, калі за памяць і праўду пра Катынь плацілі высокую цану. Але блізкія забітых і іншыя мужныя людзі захавалі гэтую памяць, абаранілі і перадалі наступным пакаленням палякаў. Яны пранеслі яе праз час камуністычнай улады і перадалі суайчыннікам свабоднай, незалежнай Польшчы. І ўсім ім, асабліва сем’ям Катыні, мы абавязаныя выказаць пашану і ўдзячнасць. Ад імя польскай дзяржавы я дзякую ім за захаванне памяці сваіх блізкіх; гэта важны аспект нашай польскай самасвядомасці і ідэнтычнасці.

Катынь стала балючай ранай у гісторыі Польшчы і на працягу многіх дзесяцігоддзяў атручвала стасункі паміж палякамі і рускімі. Давайце ж зробім усё, каб рана Катыні нарэшце загаілася. Мы ўжо ідзем да гэтага. Мы, палякі, цэнім тое, што робяць рускія ў апошнія гады. Дарога, якая зблізіла нашыя народы, не павінная перарвацца.

Усе абставіны катынскага расстрэлу мусяць быць цалкам вывучаныя і растлумачаныя. Важна, каб была пацверджаная юрыдычная невінаватасць ахвяраў, каб былі рассакрэчаныя ўсе дакументы, якія датычаць гэтага злачынства. Хлусня пра Катынь мусіць назаўжды знікнуць з грамадскай прасторы. Мы патрабуем гэтага ў першую чаргу з павагі да памяці ахвяр і да пакутаў іх сем’яў. Але мы настойваем на гэтым таксама ў імя ўсеагульных каштоўнасцяў, якія мусяць фармаваць фундамент даверу і партнёрства паміж краінамі-суседзямі ў Еўропе.

Мы мусім усе разам ушанаваць памяць забітых і памаліцца за іх. Слава героям! Вечная ім памяць».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»1

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць