Грамадства99

Лукашэнка: Стварэнне аграгарадкоў у гэтай пяцігодцы будзе завершана

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аграгарадок Язёры Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Усяго да канца пяцігодкі ў Беларусі будзе налічвацца звыш 1,5 тыс. аграгарадкоў. У будучым будуць прыводзіцца ў парадак буйныя вёскі, размешчаныя паблізу аграгарадкоў.

Як адзначыў прэзідэнт, у наступнай пяцігодцы асноўныя намаганні будуць сканцэнтраваны на развіцці ў краіне вытворчай базы.

Аграгарадок Язёры, які сёння наведаў Аляксандр Лукашэнка, быў першым створаным у краіне. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму падабаюцца менавіта такія аграгарадкі, дзе захаваўся дух вёскі. Акрамя таго, тут створаны ўсе ўмовы для нармальнага жыцця людзей: ёсць крама, дзіцячы сад, школа, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у Беларусі 30% насельніцтва пражывае ў сельскай мясцовасці, у свеце гэта колькасць складае 6 працэнтаў.

«Я хацеў бы захаваць гэтыя 30% сельскага насельніцтва, — сказаў ён. — Нам трэба захаваць вёску, гэта наша галоўная задача».

Размаўляючы з жыхарамі аграгарадка, прэзідэнт выказаў перакананне, што не дарэмна ў гэтыя раёны ўкладваліся сродкі, адраджаліся землі. Як было даложана кіраўніку дзяржавы, у Чэрыкаўскім раёне захваральнасць дзяцей ніжэйшая на 30 працэнтаў, чым у цэлым па вобласці, а дарослага насельніцтва — на 20 працэнтаў. За апошнія 5 гадоў быў выяўлены толькі адзін выпадак «бруднага» малака, які адзначаўся ў 2006 годзе. На пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыях назіраецца добрая тэндэнцыя зніжэння радыеактыўнага забруджвання зямель. У некаторых рэгіёнах вядзецца работа па вяртанню выведзеных раней з сельгасабароту зямель.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з развіццём сацыяльнай сферы ў аграгарадку і раёне, мерамі, што прымаюцца па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. Аляксандр Лукашэнка пабываў у Чэрыкаўскім філіяле СДЮШ алімпійскага рэзерву, дзе рыхтуюць будучых біятланістаў. Выхаванцы гэтай школы штогод становяцца пераможцамі і прызёрамі розных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Адным з іх з’яўляецца бронзавы прызёр першынства свету 2009 года па біятлону Уладзімір Чапелін. Аляксандр Лукашэнка таксама наведаў Язёрскі яслі‑сад, дзе паразмяўляў з работнікамі і дзецьмі. Ад кіраўніка дзяржавы філіялу СДЮШАР перададзены наборы спартыўнага інвентару, а дзіцячаму саду — цацкі.

Каментары9

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць