Грамадства33

Літвіна: Знікненне накладу «НН» — сумная прыкмета цэнзуры

У Беларускай асацыяцыі журналістаў пракамэнтавалі той факт, што большая частка накладу недзяржаўнага штотыднёвіка «Наша Ніва» (№ 25) не паступіла ў шапікі. Нумар прыйшоў толькі падпісчыкам.

У гэтым нумары «Наша Ніва» распавяла пра падпісанне Мытнага саюза на ўмовах Расіі, фільм НТВ «Хросны бацька» і рэакцыю на яго беларускіх уладаў.

Камэнтуючы сытуацыю прэс-службе, старшыня БАЖ Жанна Літвіна заявіла: «Напрыканцы 2008 году, пасьля вяртаньня ў сыстэму распаўсюду «Нашай Нівы» і «Народнай волі», былі спадзяваньні, што наступным крокам можа стаць зьняцьцё блякады на распаўсюджаньне астатніх недзяржаўных выданьняў. Але, на жаль, факт зьнікненьня большай часткі накладу «Нашай Нівы», што мела паступіць у шапікі сыстэмы «Саюздрук», ёсьць сумнай прыкметай ажыцьцяўленьня цэнзуры ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што гаворка ідзе пра дачыненьні двух суб’ектаў гаспадараньня, на якія так любяць спасылацца супрацоўнікі сыстэм распаўсюджваньня.

Тое, што зараз адбываецца, у чарговы раз пацьвярджае, што вяртаньне дзьвюх газэт у сыстэмы «Белпошта» і «Саюздрук» было палітычным рашэньнем. Якое, аднак, яшчэ не гарантуе, што гэтыя выданьні будуць пазбаўленыя праблем з распаўсюдам».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць