Улада1212

Лукашэнка: У краіне зашмат новабудоўляў

Заява Лукашэнкі прагучала нібы папярэджанне пра будучае запавольванне эканомікі. Менавіта да яго прывядзе скарачэнне дзяржаўных інвестыцый у будаўніцтва.

У краіне неабходна скарачаць колькасць залішніх новабудоўляў і аб’ектаў, якія не з’яўляюцца жыццёва неабходнымі, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў часе паездкі ў Віцебскую вобласць 9 ліпеня.

Гэтая заява Лукашэнкі прагучала нібы папярэджанне пра будучае запавольванне эканомікі. Менавіта да яго прывядзе скарачэнне дзяржаўных інвестыцый у будаўніцтва. Будаўніцтва было рухавіком, які ўтрымаў беларускую эканоміку ад крызіснага падзення. Тэмпы росту інвестыцый апошняе дзесяцігоддзе складалі стабільна больш за 20% у год. Сацыяльнае будаўніцтва было адным з галоўных кірункаў дзяржаўнага інвеставання.

Паводле слоў Лукашэнкі, у свой час былі шырока разгорнуты маштабныя праекты і ўведзена доссыць адукацыйных, медыцынскіх і іншых установаў. У наступным годзе будуць узводзіцца «толькі тыя аб’екты, якія сапраўды неабходныя».

«Нам трэба сёлета паскорыцца, а ў будучыні — завяршыць будаўніцтва ўсіх сацыяльных аб’ектаў», — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, больш сродкаў будзе ўкладвацца ў праекты, якія хутка акупляюцца.

Тэма новабудоўляў паўстала ў часе абмеркавання прапановаў Віцебскага аблвыканкама па будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце аб’ектаў Віцебска. Лукашэнка наведаў Віцебск з нагоды фестывалю «Славянскі базар».

Рост цэнаў на расійскія энэрганосьбіты павялічвае расходную частку бюджэту краіны. У выніку паўстае неабходнасць скарачэння расходаў.

Аляксандр Лукашэнка і ў мінулым паслядоўна рыхтаваў грамадскую думку да непапулярных крокаў: ліквідацыі льготаў ці пабудовы АЭС.

Каментары12

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць