Грамадства1515

Станцыя метро «Плошча Леніна» не стане «Плошчай Незалежнасці»?

Папярэдняе рашэнне аб перайменаванні было прынятае 15 сакавіка. Мінгарвыканкам дагэтуль вагаецца.

Перайменаванне станцыі метро «Плошча Леніна» у «Плошчу Незалежнасці» будзе чарговы раз разглядацца ў Мінгарвыканкаме ў верасні. Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела культурна-асветнай працы Упраўлення культуры Мінгарвыканкама Вольга Лукашук.

15 сакавіка Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мiнгарвыканкаме (у яе склад уваходзяць гарадскія чыноўнікі, дэпутаты Мінгарсавету, галоўны мастак і прадстаўнікі грамадскасці) прыняла рашэнне аб перайменаванні шэрагу сталічных артэрый. Гэтак, вуліца Герцэна павінна была стаць Бернардынскай, Дзімітрава — Пятніцкай, Рэвалюцыйная — Койданаўскай, Вызвалення — Уваскрасенскай, Камунальная ўзбярэжная — Траецкай узбярэжнай. Апроч таго, станцыя метро «Плошча Леніна» мусіла атрымаць назву «Плошча Незалежнасці», якую ўжо насіла з 1992 па 2003 год.

Паводле закону, рашэнне Камісіі было надрукавана ў прэсе, пасля чаго цягам двух тыдняў кожны ахвочы мог дасылаць свае заўвагі і прапановы. З улікам грамадскай думкі дэпутаты Мінгарсавета 25-га склікання мелі прыняць канчатковае рашэнне яшчэ напрыканцы сакавіка — пачатку красавіка. Аднак не паспелі зрабіць гэтага да сканчэння чатырохгадовага тэрміну паўнамоцтваў.

Па словах Вольгі Лукашук, да іх прыйшло шмат водгукаў ад мінчукоў — як станоўчых, гэтак і адмоўных.

«Сітуацыя з перайменаваннем «Плошчы Леніна» неадназначная. Ветэранскія арганізацыі супраць. Таму Камiсiя па найменаваннi i перайменаваннi вуліц пры Мінгарвыканкаме вернецца да разгляду гэтага пытання ў верасні», — адзначыла чыноўнік.

Калі ж Камісія ўсё ж ухваліць перайменаванне «Леніна» у «Незалежнасці», матэрыялы будуць перададзеныя на разгляд Мінгарсавета 26-га склікання.

Праўда, адзін з сяброў сталічнай Камiсiі па перайменаваннi, які прасіў не называць свайго імя, паведаміў, што мае вялікія сумневы адносна станоўчага вырашэння гэтага пытання. «Надта ўжо складаная і канфліктная сітуацыя», — сказаў эксперт.

Каментары15

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць