Здарэнні

Будзе суд на жорсткім забойцам дзвюх жанчын у Магілёве

Пракуратурай Магілёўскай вобласці завершана расследаванне і накіравана ў абласны суд крымінальная справа ў дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Цімашэнкі, які ў лютым-сакавіку гэтага года ў сваёй кватэры ўчыніў забойства дзвюх жанчын.

Знявечаныя астанкі жыхарак Магілёва Карасёвай і Быкавай былі знойдзены ў раёне вуліцы Фаціна 23 і 31 сакавіка.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора вобласці Ала Кузняцова, органамі папярэдняга расследавання дзеянні 39-гадовага магіляўчаніна кваліфікаваны на падставе ч. 1 арт. 139 і п. 16 ч. 2 арт. 139 КК (забойства і забойства асобай, якая раней учыніла забойства). Гэты артыкул Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, ці пажыццёвае зняволенне, ці смяротную кару.

Як раней паведамлялася, пры допытах і праверцы паказанняў абвінавачаны поўнасцю прызнаў сваю віну і даў падрабязныя сведчанні пра абставіны ўчынення ім злачынстваў. Падчас следства ў поўным аб’ёме праведзены ўсе неабходныя следчыя дзеянні, судова-медыцынскія, крыміналістычныя, генетычныя экспертызы, вынікі якіх адназначна сведчаць пра яго віну.

Праведзенай комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай устаноўлена, што абвінавачаны ў стане свядомасці, аднак з прычыны індывідуальных рысаў характару, на фоне алкагалізацыі схільны да імпульсіўных праяў жорсткасці і гвалту.

Каментары

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць