Свет

Землятрус у Сербіі: загінулі два чалавекі

У выніку землятрусу ў Сербіі, які адбыўся ў ноч на сераду 3 лістапада, загінулі прынамсі два чалавекі. Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 5,6 знаходзіўся за 125 кіламетраў ад сербскай сталіцы — Бялграда.

Целы загінулых былі знойдзеныя пад заваламі дома ў наваколлі найбліжэйшага да эпіцэнтру горада Кральева. Пацярпелі, па дадзеных Associated Press, не менш за 50 чалавек, у асноўным жыхары Кральева.

У горадзе пашкоджаныя будынкі, назіраюцца перабоі з электразабяспечаннем, тэлефоннай сувяззю і падачай вады. У прыватнасці, пацярпеў будынак бальніцы ў Кральеве.

Гіпацэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў. За асноўным падземным штуршком рушылі ўслед чатыры менш магутных афтэршокаў. Раней Геалагічная служба ЗША ацаніла магнітуду землятрусу ў 5,3, аднак Сербскі сейсмалагічны інстытут падвысіў ацэнку да 5,6.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць