Здарэнні

Шасцёра пацярпелых ад выбуху ў Пінску па-ранейшаму — у стабільна цяжкім стане

Тры з іх знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Мінску.

Як паведаміў галоўны доктар Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Віктар Сірэнка, усе яны пераведзены з рэанімацыі ў саматычнае апёкавае аддзяленне.

Яшчэ тры мужчыны знаходзяцца ў рэанімацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Як паведаміў намеснік галоўнага доктара па лячэбнай працы бальніцы Тадэвуш Гарасімчык, на сённяшнюю раніцу ўсе яны ў прытомнасці і падключаны да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. «Учора гэтых пацыентаў кансультавала галоўны пазаштатны камбустыёлаг Міністэрства аховы здароўя Вольга Пачапень», — паведаміў Гарасімчык.

***

У выніку выбуху, што здарыўся на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» 25 кастрычніка, загінулі 14 чалавек. Целы двух былі знойдзены ратавальнікамі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў.

Паводле звестак МНС, магчымая прычына надзвычайнага здарэння — «выбух адкладанняў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул».

Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу на падставе ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ў выбухованебяспечных цэхах або правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ).

На ўзроўні Савета бяспекі Беларусі створана камісія па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння, якая 15 лістапада павінна паведаміць Савету бяспекі аб выніках расследавання. Апрача таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў».

3 і 4 лістапада ў Брэсцкай вобласці аб’яўлены днямі смутку па загінулых.

Каментары

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць