Грамадства77

Кіраўнік віцебскага аддзялення Саюза палякаў уцёк за мяжу

Кіраўнік віцебскага аддзялення неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) Уладзіслаў Токараў пакінуў краіну, апасаючыся крымінальнага пераследу. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар.

Паводле яго слоў, Токарава падазравалі ў «нейкіх эканамічных злачынствах». «Нейкія пашпарты, абавязацельствы, дакладна не ведаю, — растлумачыў прэс-сакратар саюза. — Не веру ў тое, што ён хацеў кагосьці ашукаць, змахляваць».

У мінулую суботу, 28 мая, праваахоўнікі правялі вобыск у доме актывіста СПБ. Яго самога затрымалі на вуліцы і дапыталі ў дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Пры вобыску з кватэры забралі дакументы, што тычацца працы непрызнанага ўладамі СПБ. Токараў нібы падазраецца ва ўчыненні фінансавых злачынстваў і махлярстве.

Ігар Банцар выказаў меркаванне, што падазрэнні ў злачынствах эканамічнага характару надуманыя,

а Токарава могуць пераследаваць за яго грамадска-палітычную дзейнасць.

Сітуацыю з ад`ездам Токарава Банцар назваў «не чаканай, але і не шакуючай». «Ён жа не мог сказаць, што паедзе ў Польшчу, каб яго не затрымалі», — адзначыў прэс-сакратар саюза. Сам Банцар даведаўся, што кіраўнік віцебскага аддзялення саюза знаходзіцца ў Польшчы, са сродкаў масавай інфармацыі.

Паводле яго слоў, Токараў «выходзіў на сувязь тыдзень таму», калі канкрэтна актывіст саюза пакінуў Беларусь, прэс-сакратару невядома.

Нагадаем, яшчэ адзін актывіст Саюза палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут цяпер знаходзіцца ў гродзенскім следчым ізалятары. Яму прад`яўлена абвінавачанне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: частцы 1 артыкула 368 (абраза прэзідэнта Беларусі) і частцы 1 артыкула 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

Максімальнае пакаранне па першым артыкуле — чатыры гады пазбаўлення волі, па другім — два гады. Абвінавачанне прад`яўлена за публікацыі ў Gazetа Wyborczа, на сайце «Белорусский партизан» і на старонцы ў «Жывым дзённіку».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць