У 2003 г. Берлусконі назваў Шульца ідэальнай кандыдатурай на ролю ахоўніка ў канцлагеры.
Марцін Шульц змяніў на гэтай пасадзе паляка Ежы Бузэка.
На пасадзе старшыні Еўрапейскага парламента Шульц мае намер «дамагацца большай еўраінтэграцыі і прымаць больш палітычных рашэнняў, накіраваных на барацьбу з фінансавым крызісам».
Шульц вядомы сваёй вострай крытычнай рыторыкай. У 2003 годзе італьянскі прэм’ер Сільвіа Берлусконі назваў Шульца ідэальнай кандыдатурай на ролю ахоўніка ў канцлагеры. Потым Берлусконі выбачыўся перад Шульцам.
За суткі да галасавання іншыя кандыдаты на пасаду кіраўніка Еўрапарламента абвінавачвалі найбуйнейшыя фракцыі ў таемных закулісных змовахі параўноўвалі практычна перадвызначанае абранне Шульца з перадачай улады ў Крамлі.
«На нашых вачах адбываецца махінацыя з старшынствам у парламенце, які прадстаўляе 500 мільёнаў чалавек і самую буйную ў свеце эканоміку. Гэта падобна на бартэрных здзелку тыпу „была ваша чарга — зараз мая“. Так робяць спадары Мядзведзеў і Пуцін у Расіі», — казаў брытанскі еўрадэпутат Нірдж Дэва.
Каментары