Грамадства33

Статкевіч адпраўлены ў карцар магілёўскай турмы №4

Асуджаны экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч пасля прыбыцця ў магілёўскую турму № 4 быў накіраваны на 10 дзён у штрафны ізалятар за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання.
Пра гэта паведаміла журналістам жонка палітыка Марына Адамовіч.

У Магілёве з ёю сустрэўся начальнік турмы Аляксандр Ламаза. «Ён прыняў мяне, хоць гэта не быў прыёмны час. Сказаў, што Мікалай тут, што атрымаў пакаранне наўздагон, але прычыны ён не назваў», — сказала Адамовіч. Паводле яе слоў, пакаранне палітзняволены атрымаў яшчэ ў шклоўскай калоніі № 17 ужо пасля суда 12 студзеня. На судзе была прынята пастанова аб больш жорсткім пакаранні Статкевіча і пераводзе яго на турэмны рэжым адбыцця пакарання на тры гады.

Марына Адамовіч мяркуе, што прычынай знаходжання яе мужа ў штрафным ізалятары з’яўляецца выключна непрыязнае стаўленне да Статкевіча з боку начальніка шклоўскай калоніі Сяргея Ермаліцкага. «Спадар Ермаліцкі наўздагон, ужо пасля суда, знайшоў прычыну, каб яшчэ нагадзіць», — заявіла Адамовіч.

Паводле яе слоў, знаходжанне ў турме прадугледжвае строгі рэжым, гэта значыць адно кароткае спатканне на год і адна бандэроль да 2 кг у якасці прадуктовай перадачы.

Жонка палітыка зазначыла, што прэтэнзій з яе боку да начальніка турмы Аляксандра Ламазы пакуль няма.

Каментары3

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць