Эканоміка

Ермакова заклікала банкі павышаць прывабнасць доўгатэрміновых укладаў

Банкам Беларусі неабходна прыняць дадатковыя меры па павышэнню прывабнасці ўкладаў з працяглымі тэрмінамі. Такое меркаванне выказала старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова ў дакладзе на пашыраным пасяджэнні праўлення, апублікаваным у часопісе Нацбанка «Банковский вестник».

«Для павышэння рэсурснага патэнцыялу банкам неабходна прыкласці максімум намаганняў па прыцягненні чаканага прыросту грашовых даходаў насельніцтва ў тэрміновыя банкаўскія ўклады. Пры гэтым асаблівую ўвагу варта ўдзяліць структуры прыцягнутых дэпазітаў па тэрмінах. Неабходна прыняць дадатковыя меры па павышэнню прывабнасці ўкладаў з працяглымі тэрмінамі, у тым ліку мэтазгодна павялічваць розніцу паміж працэнтнымі стаўкамі па доўгатэрміновых і кароткатэрміновых дэпазітах», — гаворыцца ў дакладзе кіраўніка Нацбанка.

Надзея Ермакова агучыла і іншыя рэкамендацыі для банкаўскага сектара рэспублікі. У тым ліку кіраўнік Нацбанка нагадала аб сацыяльнай адказнасці банкаў. «За кліентам неабходна бачыць чалавека, шматдзетную сям’ю, рэальнае жыццё, калі трэба, дапамагаць кліентам адэкватна ацаніць сваю плацежаздольнасць, правільна сфармуляваць свае патрэбнасці, зразумець меру адказнасці перад банкам. У канчатковым выніку гэта дапамога прывядзе да павышэння дабрабыту асобнага кліента, яго сям’і і, значыць, грамадства ў цэлым, а банку — дасць магчымасць набыць стабільнага кліента», — сказала яна.

Адным з важных сацыяльна накіраваных пытанняў сёння з’яўляецца павышэнне фінансавай дасведчанасці насельніцтва, падкрэсліла Надзея Ермакова. «У Нацыянальным банку цяпер прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні кол-цэнтра для кансультавання грамадзян», — адзначыла яна. Пры Асацыяцыі беларускіх банкаў мэтазгодна стварыць адпаведную службу для разгляду спрэчных пытанняў паміж банкамі і кліентамі, павышэння фінансавай дасведчанасці грамадзян і ўмацавання даверу да нацыянальнай банкаўскай сістэмы, лічыць кіраўнік Нацбанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць