Надвор'е

На праваслаўную Пасху ў Беларусі чакаецца пацяпленне

А перад гэтым, на каталіцкі Вялікдзень, надвор’е пагоршыцца.

У гэтыя выхадныя ўмовы надвор’я зноў пагоршацца пад уплывам атмасферных франтоў цыклону з Карпат, які змяшчаецца ў бок Смаленскай вобласці. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі. У суботу па паўднёвым усходзе прагрымяць навальніцы. Тэмпература ўначы будзе ад мінус 3 градусаў на паўночным захадзе краіны да плюс 6 на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. Днём паветра прагрэецца да плюс 3–10 градусаў, па паўднёвым усходзе краіны чакаецца 11–17 градусаў цяпла.

У нядзелю зноў стане халадней, пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпературы паветра ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, днём — 2–8 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня ападкі паступова спыняцца, але стане халадней. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе ад нуля да 7 градусаў марозу, днём — ад нуля да 7 градусаў цяпла, што на 2–3 градусы ніжэй для гэтых датаў красавіка.

Пад уплывым скандынаўскага антыцыклону з сярэдзіны тыдня ўсталюецца сухое надвор’е. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман, на некаторых участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны будзе вагацца ад нуля да мінус 6 градусаў, месцамі пры праясненнях — да мінус 8.

Днём, 11 і 12 красавіка, паветра прагрэецца да плюс 5–10 градусаў, а па паўднёвым захадзе — да 11–15 градусаў цяпла. З сярэдзіны тыдня і да праваслаўнага Вялікадня ў Беларусі чакаецца пацяпленне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму8

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму8

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць