Усяго патроху33

Мегазорка біятлона Рафаэль Пуарэ можа ўзначаліць зборную Беларусі

Ён прыляцеў на перамовы ў Мінск.

Учора ў Мінск прыляцеў знакаміты французскі біятланіст Рафаэль Пуарэ, які пасля завяршэння сваёй кар’еры пачынаў трэнерскую ў Нарвегіі — на радзіме сваёй жонкі Ліў-Грэты, працуючы з юніёрамі.

Апроч таго Рафаэль кансультаваў аднаго з лідараў нарвежскай зборнай Тар’е Бё, для якога, праўда, спаборніцкі перыяд не задаўся. У тым ліку стральба, за якую адказваў Пуарэ.

Прылёт такой значнай фігуры — трохразовага прызёра Алімпіядаў, васьміразовага чэмпіёна свету, чатырохкротнага ўладальніка Вялікага Крышталёвага глобуса — гэта падзея. Тым больш, калі гэта падзея пацвярджала чутку пра тое, што Пуарэ яшчэ раней было прапанавана ўзначаліць мужчынскую зборную Беларусі, змяніўшы на гэтай пасадзе Юрыя Альберса.

Пуарэ ўзяў час на роздум, а цяпер прыбыў у Мінск для перамоваў.

Сёння прайшлі яго перамовы са старшынём федэрацыі біятлона, кіраўніком КДБ Вадзімам Зайцавым.

Як паведаміў генеральны сакратар федэрацыі Анатоль Стромскі, Зайцаў і Пуарэ абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва славутага француза з беларускай зборнай. Праўда, паводе слоў генеральнага сакратара, пакуль невядома, у якім выглядзе і ў якой форме будзе адбывацца гэта супрацоўніцтва.

«Пакуль штосьці цяжка канкрэтызаваць. Не магу сказаць, у якім выглядзе будзе адбывацца супрацоўніцтва Пуарэ з нашай зборнай.

Таксама не магу назваць і тэрміны, калі будзе дакладнасць, тут шмат фактараў. Пуарэ пакіне Мінск заўтра»,
 — адзначыў Стромскі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць