Меркаванні1515

Пра мову…

«Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца. Наступная станцыя…» — гэта мы чуем кожны раз, заходзячы ў гарадзкі транспарт.

«Асьцярожна, дзьверы зачыняюцца. Наступная станцыя…» — гэта мы чуем кожны раз, заходзячы ў гарадзкі транспарт.

Для кагосьці гэта і ёсьць адзіная крыніца вывучэньня роднае мовы, адзінае месца, дзе можна яе пачуць — аўтобус або мэтрапалітэн. Дзіўна. Але ўсе лічаць сябе беларусамі...

Аднойчы на канцэрце да мяне падышла дзяўчына і спытала: «А вы ня ведаеце, дзе тут прыбіральня?». Я ў адказ зрабіла такі спалоханы твар (як жа гэта, у мяне спыталі штосьці па‑беларуску?), што бедная дзяўчына яшчэ да таго, як я зразумела, што ад мяне хацелі, сказала: «Выбачайце», — і пайшла далей шукаць тую самую прыбіральню. Сорамна? Канечне. Ня ведаць, што значыць «прыбіральня», — якая ж я беларуска? Сорамна...

І сорамна будзе яшчэ шмат часу, пакуль не пачнецца зноў беларускае адраджэньне. Я лічу, перш‑наперш, яно павінна ісьці зьверху, але я цяпер не пра гэта.

На ўроках беларускай мовы, літаратуры колькі разоў гучалі словы: «Шануйце, любіце, паважайце родную мову!», «Роднае слова — гэта наш гонар, наша краса, наш скарб!», «Беларуская мова — другая па мілагучнасьці ў сьвеце!» і гэтак далей, але як толькі мы чулі званок, мы хутка забываліся на гэтыя прыгожыя, мілыя сэрцу словы. Яны чамусьці хаваліся ў самы патаемны куточак кары галаўнога мозгу і ўсплывалі зноў толькі на наступных уроках. Сорамна? Канечне.

А затое моладзь, якая размаўляе па‑беларуску сёньня, чамусьці завецца апазыцыйна настроенай, нягледзячы на тое, што мова зусім не паказвае палітычнае арыентацыі.

Затое 75 % беларускай музыкі на радыёстанцыях не ўключаюць ніводнае песьні на беларускай мове... Сорамна?

Аднойчы на 25 Сакавіка, нашае сапраўднае неафіцыйнае сьвята, я паспрабавала цэлы дзень размаўляць па‑беларуску: праз паўдні я здалася. А гэта выявілася сапраўды цяжкім. У школе нас вучылі высокім словам, такім, як самаадданасьць, пачуцьцё ўласнай годнасьці і інш., а ў жыцьці мы ня ведаем, як будзе «фэн» па‑беларуску. Чаму ж так?

Дык які ў нас білінгвізм, калі на роднай мове мы і дня размаўляць ня можам, і не таму што нешта нязручна, а таму што на побытавым узроўні мы гэтага зрабіць фізычна ня можам. Сорамна? Мне — не, я хоць бы спрабавала. А вам?

Каментары15

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі9

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі6

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі16

Экзамен на веданне дзяржаўнай мовы здалі 90% мігрантаў7

Павел Латушка пахваліўся, што ён — першы мушкецёр у Беларусі20

На закрытай нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне вытворчасці паліва для Расіі20

У Манчэстэры мужчына атакаваў натоўп людзей каля сінагогі2

Героем Украіны пасмяротна стаў 16‑гадовы школьнік, якога расіяне пад Данецкам расстралялі за ўкраінскую стужачку8

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»13

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць