Грамадства33

Найлепшая газета па меркаванні праваслаўнай царквы — «Рэспубліка»

Беларуская праваслаўная царква і Мінінфармацыі вызначылі найлепшыя СМІ. У спісы пераможцаў трапілі толькі дзяржаўныя медыя.

Вынікі штогадовага конкурсу рэспубліканскіх ды рэгіянальных СМІ «Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць» абвесцілі БПЦ і Міністэрства інфармацыі — менавіта яны з’яўляюцца сузаснавальнікамі конкурсу.

Узнагароды ахіепіскап Гурый уручаў поруч з намеснікам міністра інфармацыі Уладзімірам Матусевічам, — паведамляе сайт БПЦ.

«Рэспубліка» перамагла ў намінацыі «Друкаваныя рэспубліканскія СМІ»,
сярод «Друкаваных рэгіянальных СМІ» дыплом 1-й ступені атрымала агенцтва «Минск-новости», сярод «Электронных рэспубліканскіх СМІ» — ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ), сярод «Электронных рэгіянальных СМІ» — ТРК «Гродна».

Намесніку міністра інфармацыі Матусевічу ўладыка Гурый даў медаль свяціцеля Кірылы Тураўскага другой ступені.
Медаль Анастасіі Аковазбавіцелькі атрымалі: спецыяльная карэспандэнтка газеты «Магілёўскія ведамасці» Людміла Грышанава, рэгіянальная карэспандэнтка газеты «Звязда» па Магілёўскай вобласці Ілона Іванова, а таксама намесніца адказнага сакратара брэсцкай абласной газеты «Заря» Вольга Роліч.

Каментары3

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць