Улада4949

Аляксандр Мілінкевіч: Ведаеце, расстроіўся

Лідар Руху «За Свабоду» не зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Уручанскай акрузе Мінска.

«Наша Ніва»: Як Вы ацэніце рашэнне акруговай камісіі?

Аляксандр Мілінкевіч: Улада дзейнічае кіруючыся мэтазгоднасцю, а не законам. Подпісы, што мы здалі, правяралі дзве групы графолагаў з МУС. У іх не было прэтэнзій да саміх подпісаў, а толькі да таго, ці той рукой пастаўлена дата. Чапляліся як маглі. Калі б яны разумелі важнасць пакрокавага нармалізавання стасункаў з Захадам, то бачылі б неабходнасць знаходжання ў парламенце людзей з іншым меркаваннем. Я думаў, што яны ўжо да гэтага саспелі, але зусім не саспелі.

«НН»: Вялікі працэнт подпісаў забракавалі?

АМ: Спачатку правяралі 200 подпісаў. Пасля на дадатковую праверку ўзялі яшчэ 150. З гэтых 350 — 99 былі прызнаныя несапраўднымі. Але абсалютная лухта. У маёй камандзе працавалі дасведчаныя людзі, якія праводзяць не першую кампанію.

«НН»: Расстроіліся?

АМ: Ведаеце, так. Не таму, што верыў у справядлівасць. А таму, што хачу працаваць з людзьмі. Вельмі хацелася ярка правесці другую фазу кампаніі. Зрэшты, буду працаваць і без выбараў: сустракацца з людзьмі, ездзіць па краіне. Мне здавалася, што ўлады больш цвяроза ацэньваюць свае сілы. Гатовыя пайсці на нейкую эвалюцыю, гульню ў дэмакратыю, калі не хочаце. Не ідуць. Самі ж робяць сабе шкоду.

«НН»: Будзеце падаваць скаргу?

АМ: Так, канечне. Хаця не надта веру, што пазіцыя акруговай камісіі надта адрозніваецца ад пазіцыі ЦВК.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць