Грамадства

Сёлета не стане 128 школ, пераважна беларускамоўных

Паводле Міністэрства адукацыі, сёлета будуць закрытыя 128 малакамплектных школ у сельскай мясцовасці, якія ў большасьці з’яўляюцца беларускамоўнымі.
Колькі застанецца беларускіх школ, у ведамстве пакуль сказаць не могуць, гэта стане вядома толькі пасля 1 верасня.

У Міністэрстве адукацыі таксама пакуль не маюць лічбаў, колькі вучняў у гэтым годзе будзе вучыцца на беларускай мове.
Прэсавая сакратарка Юлія Ваніна лічыць, што школы і аддзелы адукацыі ня мусяць займацца інфармаваннем пра магчымасць аддаць дзяцей у беларускамоўныя класы. Выбар мовы навучання павінен ісці з сям’і, кажа Юлія Ваніна: «Можна, канечне, прымусіць, размаўляць па-расейску ці па-беларуску. Але пакуль у сям’і не будуць размаўляць па-беларуску, нічога ж не будзе. Пакуль дзіця дома не пачуе якую-небудзь мову, не будзе яно на ёй размаўляць. У мяне трое дзетак, яны ведаюць і расейскую мову, і беларускую. Ім усё роўна ўвогуле, на якой размаўляць».

Сёлета ў Мінску беларускамоўных вучняў гатовыя прыняць пяць гімназій і тры сярэднія школы. Апрача гэтага класы на роднай мове гатовы адкрыць сем сталічных школ. Беларускамоўныя класы з адным вучнем працуюць у некалькіх рэгіянальных гарадах.

Да Таварыства беларускай мовы сёлета па дапамогу ў адкрыцці беларускамоўных класаў ніхто з бацькоў не звяртаўся. Пра гэта распавяла першая намесніца старшыні Алена Анісім. Яна расказвае, што рашэнне вучыцца па-беларуску сёння звязана са шматлікімі цяжкасцямі. Напрыклад, бацькі будуць вымушаны вазіць сваіх дзяцей у іншы канец горада. Пераадолець гэтыя цяжкасці рэальна, калі зацікаўленыя мамы і таты аб’ядноўваюцца ў супольнасці:

«Калі бацькі гуртуюцца, калі яны разумеюць, што яны не адны, тады прасцей і ўладам даказаць, што праблема існуе. Як правіла, улады лічаць, што калі гэта 1–2 чалавекі, — гэта не праблема. Няхай прыстасоўваюцца да ўсіх астатніх. Калі збіраецца дзясятак людзей, а то і больш, тады яны мусяць вырашаць гэтую праблему».

Два гады таму прафесар Алесь Астроўскі з Гродна дамогся, каб яго дзеці вучыліся па-беларуску. Для трэцякласніцы Светы і другакласніка Янкі ў 32-й гродзенскай школе выкладаюць па асобнай праграме. У беларускамоўнай адукацыі прафесар бачыць толькі перавагі і раіць бацькам трымацца ягонага прыкладу: «Калі ў звычайных класах па 20–30 чалавек, то тут 1–2 вучні. Яны менш, чым за ўрок, праходзяць матэрыял. Калі неасноўныя, дадатковыя прадметы — фізкультура, выяўленчае мастацтва, спевы, танцы — выкладаюцца разам з класам, а галоўныя прадметы — пісьмо, чытанне, прырода і свет, матэматыка — вывучаюць асобна. Выходзіць, яны жывуць паўнавартасным жыцьцём школьніка. Няма ніякіх комплексаў і праблем.

Беларуская мова стварае стратэгічную перавагу, якая дазваляе дзецям атрымліваць значна лепшую адукацыю».

Каментары

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць