Улада3131

Вандалізм на полі Аршанскай бітвы: «невядомыя» скралі вянкі й кветкі

Знік і бел-чырвона-белы сцяг, усталяваны на ўзбочыне каля вёскі Гацькаўшчына.

«Невядомыя» скралі вянок, ускладзены да помніку загіблым ваярам. Зьніклі таксама кветкі і сьвечкі, зь якімі аршанскія актывісты напярэдадні наведалі месца гістарычнай бітвы пад Воршай.

Гэтая вёска — найбліжэйшая да Крапівенскага поля, дзе 8 верасьня 1514 году войскі ВКЛ перамаглі ўтрая большае маскоўскае войска.

На полі з плякатам-банэрам «Слава Воршы ўжо ня горша» апоўдні прыйшоў мастак Алесь Пушкін:

​​«Вянка каля помніка я ўжо ня ўбачыў. Няма ні кветак, ні сьвечак. Засталася толькі бел-чырвона-белая стужка на вялікім мэмарыяльным крыжы.
Каля яго мы зладзілі малебен у памяць пра загінулых — я зь дзецьмі, Андрэй Мельнікаў, яшчэ некалькі чалавек, што прыехалі зь Менску, у тым ліку прыхільнікі стварэньня партыі БХД»

Бліжэй да абеду на полі зьявіліся супрацоўнікі міліцыі. Яны праверылі дакумэнты ў некаторых прысутных і перапісалі іхныя асабовыя дадзеныя.

Міліцыянты сказалі, што нічога ня ведаюць пра скрадзеныя «невядомымі» вянок і сьцяг. Не патлумачылі і таго, чаму поле нядаўна было ўзарана — хаця тут, апрача травы, нічога ніколі не расло.

Поле Аршанскай бітвы пасьпяшался ўзараць невыпадкова: так робяць ужо не адзін год, каб стварыць нязручнасьці тым, хто прыяжджае сюды адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы. З 1992 году тут праводзіліся бардаўскія фэсты «Аршанская бітва», але ў апошнія некалькі год імпрэзы зрывала міліцыя.

Зь мінулага году фэст зьмяніў фармат: яго пачалі праводзіць у іншых месцах, пра якія цяпер загадзя не абвяшчаецца.
Такім чынаў стыхійна ўтвараецца некалькі міні-фэстаў, на які зьяжджаюцца аматары беларускай бардаўскай песьні. Мінулай ноччу такі міні-фэст адбыўся на ўзьбярэжжы Дняпра паводле ініцыятывы барда Андрэя Мельнікава.

Каментары31

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць