Магілёўскі назіральнік просіць Акадэмію навук праверыць тэорыю імавернасцяў
На датэрміновае галасаванне прыйшло больш за палову выбарцаў. 77% з іх прагаласавалі за праўладнага кандыдата. У асноўны дзень за яго толькі 27%.
Адпаведны ліст былы назіральнік за выбарамі на ўчастку № 53
«Я не першы раз назіраю за ходам выбараў на дадзеным участку.
Гэтым разам склад камісіі быў цалкам абноўлены і таму камісія спрабавала выконваць працэдуру падліку галасоў выбаршчыкаў, —кажа Аляксей Паўлоўскі. — У адрозненні ад іншых выбарчых участкаў на маім участку на даму галасавалі ўсяго некалькі дзесяткаў чалавек. Пры ўскрыцці скрыняў для галасавання падлік бюлетэняў здзяйсняўся з кожнай скрыні паасобку, чаго не было на іншых участках».
Калі ж скрыня з датэрміновага галасавання была ўскрыта, то адтуль дасталі 880 бюлетэняў, 560 бюлетэняў дасталі з скрыні асноўнага дня галасавання.
«Натуральна, што 880 чалавек, альбо 60% выбаршчыкаў участка, прагаласаваць датэрмінова не маглі. Гэта было бачна па тым, як стосамі вывальваліся з скрыні бюлетэні. Калі ж пачалі весці падлік галасоў, то аказалася, што
пры датэрміновым галасаванні за праўладнага кандыдата пракурора Эдуарда Сянкевіча прагаласавала 680 чалавек, 60 — за бліжэйшага канкурэнта спн. Кузьміну, а астатнія 140 галасоў размеркаваліся паміж іншымі кандыдатамі і «супраць усіх, —прыводзіць свае падлікі Аляксей Паўлоўскі. —
Калі ж падлічылі бюлетэні ў скрыні з асноўнага дня галасавання, то за Эдуарда Сянкевіча было 180 галасоў, а за Кузьміну — 150.У першай скрыні суадносіны галасоў за Кузьміну і Сянкевіча склалі 1:10, а ў другой — амаль 1:1».
Вось тут, па словах назіральніка, і ўзнікае казус тэорыі верагоднасці: як такое можа быць?
«Бо агульны настрой выбаршчыкаў, укінуўшых бюлетэнь у скрыню, звычайна сіметрычна адлюстроўваецца ў розных скрынях», — тлумачыць свае сумневы назіральнік. Каб атрымаць адказ на гэтае матэматычнае пытанне, Аляксей Паўлоўскі і звярнуўся да лепшых навукоўцаў Беларусі.
Каментары