Свет11

У Бахрэйне забаранілі любыя дэманстрацыі і мітынгі

Пратэсты будуць дазволеныя толькі пасля таго, як узровень бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне стане дастатковым.

Улады Бахрэйна забаранілі правядзенне любых акцый пратэсту і публічных мерапрыемстваў пасля таго, як антыўрадавыя дэманстрацыі некалькі разоў выліваліся ў сутыкненні іх удзельнікаў з паліцыяй.

Міністр унутраных спраў каралеўства шэйх Рашыд Халіфа заявіў, што «злоўжыванні» правамі на свабоду слова і самавыяўлення з боку жыхароў Бахрэйна не могуць працягвацца далей.

«Пратэсты будуць дазволеныя толькі пасля таго, як узровень бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне стане дастатковым для падтрымання нацыянальнага адзінства»,
— адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

У апошні раз кароль Бахрэйна Хамад Халіфа аб’яўляў пра забарону на правядзенне дэманстрацый у сакавіку 2011 года, калі ў краіне было ўведзена надзвычайнае становішча тэрмінам на тры месяцы.

«Жамчужны пратэст»

У верасні пратэстоўцы занялі Жамчужную плошчу ў цэнтры сталіцы краіны Манаме, патрабуючы правядзення дэмакратычных рэформаў і выступаючы супраць дыскрымінацыі ў адносінах да мусульманаў-шыітаў з боку кіруючай сям’і сунітаў.

На плошчы праходзілі ўсе маштабныя антыўрадавыя акцыі, а манумент у выглядзе шасці ветразяў і жамчужыны наверсе, які стаяў у цэнтры плошчы, ператварыўся ў сімвал барацьбы за свабоду. 18 сакавіка 2011 года ўлады вырашылі знесці знакаміты помнік.

Незадоўга да гэтага ў ходзе маштабных хваляванняў загінулі па меншай меры 35 чалавек, сотні былі параненыя і тысячы арыштаваныя. З тых часоў, па паведамленнях апазіцыйных актывістаў, загінулі яшчэ 45 чалавек, аднак улады адмаўляюць гэтую інфармацыю.

На днях двое паліцыянтаў загінулі ад раненняў, атрыманых у ходзе сутыкненняў ў ваколіцах Манама. Афіцыйныя асобы назвалі інцыдэнт «тэрарыстычнай атакай».

Каментары1

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць