Свет77

Беларусы ЗША ў эпіцэнтры ўрагану «Сэндзі»: «Дом хістаецца, я прывык. Ён цэлы дзень хістаецца»

Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі ўрагану «Сэндзі» ў ЗША і Канадзе сталі больш за 10 чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Выбух на адной з падстанцый Нью-Ёрка.

У эпіцэнтры стыхіі апынуліся і беларусы. «Да таго, што дом хістаецца, я прызвычаіўся, ён цэлы дзень хістаецца. А вось што электрычнасць скача, усё часцей і часцей лямпачка міргае, мне не падабаецца. Бо што рабіць без інтэрнету і камп’ютара?», — Яўген Іванюк, які жыве ў Нью-Ёрку, рэгулярна выкладае навіны з затопленага горада ў фэйсбуку.

«Дазваніўся да сябра, ён жыве ў Коні-Айланд, там вада па першы паверх, машыны пазатаплівала, электрычнасці няма. (…) Быў толькі што на вуліцы, вецер моцны ў некалькіх блоках ад мяне ўжо няма электрычнасці, паваленыя дрэвы і вялікія галіны. (…) Калі раптам перастану пісаць, то ў мяне адключыла электрычнасць, бо з навінаў выглядае, што частка Брукліна абясточаная».

Іншы беларус з Нью-Ёрку Юрась Зянковіч піша ў сваім дзённіку, што хаваецца ад «Сэндзі» ў Каларада. Для яго гэта шчаслівая выпадковасць: «Шмат хто падумаў, што я эвакуяваўся, але насамрэч квіток у мяне быў набыты яшчэ тры тыдні таму. І вельмі ўдала: сёння і заўтра, калі нават гарадзкі транспарт спыняецца, аэрапорты будуць зачыненыя. А я вылятаў учора ўвечары, у вельмі добрае надвор’е».

27 гадзін урагану за 2 хвіліны.

Каментары7

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць