Грамадства

Апазыцыя ў Вэнэсуэле й Зымбабвэ байкатавала выбары, у Казахстане прайграла

Пратэстуючы супраць няроўных умоваў, вэнэсуэльская апазыцыя за два дні да парлямэнцкіх выбараў зьняла ўсіх кандыдатаў. Піша Лёлік Ушкін.

4 сьнежня ў Вэнэсуэле прайшлі выбары ў Нацыянальную асамблею. 2 сьнежня кіраўнік партыі «Дэмакратычнае дзеяньне» заявіў, што партыя здымае ўсіх сваіх кандыдатаў у знак пратэсту супраць недэмакратычнага прынцыпу фармаваньня Нацыянальнага выбаркаму. На наступны дзень «ДД» падтрымалі ўсе апазыцыйныя партыі. Разумеючы, што ва ўмовах няроўнага доступу да СМІ і падкантрольных уладзе выбарчых камісій ёй не перамагчы, апазыцыя вырашыла зьмяніць тактыку.

Праўладныя камэнтатары трактавалі дэмарш як замах на канстытуцыйны лад, як змову партыйных бонзаў, «акт палітычнага суіцыду». Па выніках выбараў усе 167 месцаў у Нацыянальнай асамблеі атрымалі праўладныя кандыдаты. Некаторыя камэнтатары загаварылі пра памылку, дапушчаную апазыцыяй.

Але перамогу атруціў той факт, што да выбарчых скрыняў прыйшлі ўсяго 25% грамадзян. Камісія назіральнікаў з Эўразьвязу заявіла, што «вялікая частка грамадзтва ня верыла ў незалежнасьць выбараў».

На выбарах у сэнат у Зымбабвэ 27 лістапада склалася іншая канфігурацыя, бліжэйшая да беларускай з 2000 году. Частка апазыцыі не падпарадкавалася агульнаму рашэньню Руху за дэмакратычныя рэформы аб байкоце. Яны занялі ў парлямэнце некалькі месцаў — апазыцыя традыцыйна перамагае ў рэгіёне Матабэлелэнд. Канстытуцыйную ж большасьць атрымалі прыхільнікі ўраду. Але на ўчасткі, паводле афіцыйных зьвестак, прыйшло толькі 16% тых, хто мае права голасу.

Цэнтравыбаркам Казахстану абвесьціў Нурсултана Назарбаева пераможцам выбараў з 91,1% галасоў. Назарбаеў кіруе краінай з 1991 году. На фота: прэзыдэнт з жонкай.

камэнтар

Папулісцкія рэжымы Чавэса, Мугабэ і ідэалягічна блізкага да іх Лукашэнкі апраўдваюць сваю эксцэнтрычнасьць тым, што нібыта праводзяць «палітыку ў імя народу». Працэнт удзелу выбарцаў у галасаваньні ў Вэнэсуэле — 25% і Зымбабвэ — 16% паказвае, наколькі адчужаная ад людзей такая «народная дэмакратыя». Нават у ЗША з уласьцівай ім нізкай палітычнай актыўнасьцю галасуе ўдвая-ўтрая большы працэнт людзей.

Масы мала цікавяцца пабудовай вэнэсуэльскага «сацыялізму ў ХХІ стагодзьдзі» ці «моцнага і квітнеючага Зымбабвэ». Праўда, ва ўмовах эканамічнага росту яны застаюцца абыякавыя і да дэмакратычнай апазыцыі.

У краінах былога СССР лічбы ўдзелу ў выбарах такімі рэалістычнымі не бываюць. Самыя рэпрэсіўныя рэжымы, што вырасьлі на грунце заходняй дэмакратыі, аказваюцца менш цынічнымі, чым самыя дэмакратычныя з краінаў постсавецкага блёку, дзе незаменных прэзыдэнтаў пераабіраюць пры 90%-м удзеле 91 працэнтам галасоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі4

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць