Архіў

Алена Лукашэвiч. «БАЦЬКОЎСКІ» КОМПЛЕКС БЕЛАРУСКАГА КІНО

№ 32 (93) 17 лістапада 1997 г.

«БАЦЬКОЎСКІ» КОМПЛЕКС БЕЛАРУСКАГА КІНО

Алена Лукашэвiч

Знаёмы кiнакрытык, якi сустрэў мяне на прэсавай канфэрэнцыi з нагоды адкрыцьця ў Берасьцi першага нацыянальнага фэстывалю беларускага кiно, падзялiўся сваёй перасьцярогай. Iснуе верагоднасьць, сказаў ён, што пераможцамi нашага фэстывалю стануць амэрыканцы, у лепшым выпадку — расейцы. Пытаньне — чым расейцы лепшыя за амэрыканцаў, засталося без адказу. Безумоўна, зьяўленьне ў конкурснай праграме нацыянальнага, а не мiжнароднага фэстывалю фiльмаў замежных рэжысэраў — нонсэнс. Але ж баяцца канкурэнцыi з боку амэрыканца Мэнахэма Голяна ня варта было ня толькi з-за нiзкага мастацкага ўзроўню ягоных фiльмаў (чаго нельга сказаць пра фiльм расейскага рэжысэра Дзьмiтрыя Астрахана «Зь пекла ў пекла»). Думаецца, зьяўленьне ягонага iмя ў конкурснай праграме НФБК — усяго толькi лёгкi рэвэранс на адрас сталага замежнага заказчыка кiнастудыi «Беларусьфiльм». Хутчэй за ўсё, з гэтае ж прычны ў праграму трапiў i фiльм Астрахана, здымкi якога фiнансаваў ранейшы партнэр Голяна нямецкi прадзюсэр Артур Браўн. Але растлумачыць, як трапiлi ў праграму некаторыя фiльмы беларускiх рэжысэраў, здольных сваiм нiзкiм узроўнем дыскрэдытаваць iдэю якога заўгодна фэстывалю, зразумець цяжка. Галоўны аргумэнт майго суразмоўцы — беларускiя фiльмы атрымлiваюць прызы на мiжнародных фэстывалях — выклiкаў сумнеў. Падобна, да гэткай катэгорыi належыць фэстываль «Залаты Вiцязь», на якiм некаторыя беларускiя кiнематаграфiстыя выконваюць ролю «славянских братьев», i толькi ў другую чаргу — прафэсiяналаў.

Падазраваць у нейкай заангажаванасьцi чальцоў адборачнай камiсii беларускага кiнафэстывалю ня хочацца. Але слабых фiльмаў у праграме было зашмат i таму склалася ўражаньне, быццам арганiзатары наогул забылiся на iснаваньне прафэсiйных крытэрыяў. Прынамсi, быў забыты найгалоўны зь iх — фэстываль павiнен адлюстроўваць працэсы, якiя адбываюцца, у дадзеным выпадку, у беларускiм кiно. Вiдаць, чальцы адборачнай камсii кiравалiся адным: показаць гледачу кiнафiльмаў як мага болей. I стварэньне, так бы мовiць, глядацкага асяродку, было пакладзенае ў падмурак фэстывалю. Якiя там творчыя працэсы. Пра iх, вераемна, ня ўспомнiлi нават сябры журы. Толькi адзiн зь iх — анiматар у кiно i максымалiст у жыцьцi Iгар Воўчак адмовiўся падпiсваць пратакол, бо рашэньне журы палiчыў некампэтэнтным. Сацыяльна-патрыятычны патас (саюз дзьвюх славянскiх дзяржаваў) i «чалавечы фактар « (нiкога не пакрыўдзiць) — вось, напэўна, тыя крытэрыi, паводле якiх вызначалiся пераможцы ў так званым мастацкiм жанры. Верагодна, таму лепшым iгравым фiльмам прызначылi расейска-беларускi кiнапраект — рэжысэрскi дэбют Мiкалая Яроменкi-малодшага «Сын за бацьку». Фiльм-дыягназ нашага часу, у якiм, насуперак жорсткiм рэалiям пераходнага, постсавецкага пэрыяду, перамагае мужчынская дружба бацькi-вэтэрана й сына-рыначнiка, не прынес ягоным стваральнiкам сусьветнай славы. Хiба што Ўладзiмер Гасьцюхiн, якi з бляскам выканаў эпiзадычную ролю ў гэтым фiльме, мог прэтэндаваць на прэстыжны ў сусьветным кiнематографе прыз за лепшую ролю другога пляну. Тым ня менш, патасная павучальнасьць выканаўцы галоўнай ролi Яроменкi-старэйшага i рэжысэрская бездапаможнасьць малодшага не перашкодзiлi журы прысудзiць «Сыну за бацьку» прыз у намiнацыi «лепшы iгравы фiльм».

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі3

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі3

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць