Архіў

Народная Кнiга

№ 33 (94) 17 лістапада 1997 г.

Народная Кнiга

Васiль Быкаў. Сьцяна

Пасьля неаднаразовых прапановаў нашых чытачоў i з ласкавае згоды народнага пiсьменьнiка Беларусi Васiля Быкава выдавецтва «Наша Нiва» ажыцьцяўляе выданьне новае кнiгi прозы В.Быкава «Сьцяна». Як вядома, гэтае выданьне рыхтавалася ў дзяржаўным выдавецтве, але сёньняшнi палiтычны рэжым спынiў выхад кнiгi. Мы далёкiя ад думкi, што беларускае слова можа ў прынцыпе iснаваць толькi за дзяржаўныя датацыi, i мяркуем, што памiж творамi народнага пiсьменьнiка, як, зрэшты, i iншых таленавiтых лiтаратараў, з аднаго боку, i чытачом — з другога, ня мусяць паўставаць непераадольныя бар’еры чынавенскае прыхамацi. Кнiгi лепшых беларускiх лiтаратараў будуць выходзiць у такiм аб’ёме i датуль, колькi i дакуль у гэтых кнiг будзе чытачоў. Гэтак нарадзiлася iдэя стварыць прэцэдэнт Народнае Кнiгi. Мы ня ставiм на мэце знайсьцi спонсараў або зрабiць прыгожы жэст дабрачыннасьцi. Мы iмкнемся, насуперак цынiчнаму да нашае мовы й культуры рэжыму, сьцьвердзiць, што беларускiя кнiгi мусяць выходзiць за грошы i дзеля патрэбаў беларускага грамадзтва. Разам з тым, мы спадзяемся на кансалiдацыйны эфэкт Народнае Кнiгi, якая мусiць умацаваць нашае грамадзтва i дадаць яму сiлы духу.

Кнiга «Сьцяна» складаецца з празаiчных твораў Васiля Быкава апошнiх гадоў.

Беларуская гiсторыя ХХ стагодзьдзя стварыла нямала сытуацыяў, калi характары розных людзей па-рознаму выяўлялiся на мяжы жыцьця i сьмерцi. Слуцкае антыбальшавiцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна, «хрушчоўская» адлiга, перасьлед з боку КГБ у застойныя часы. Адпаведна рознымi былi i паводзiны мiжвольных удзельнiкаў гэтай гiсторыi, ад якiх, па вялiкiм рахунку, не залежала нiчога. Яны, фатальна абложаныя таталiтарнай сыстэмай, маглi толькi захаваць або не захаваць сваю чалавечую годнасьць. Але нiякiм чынам яны не маглi паўплываць на свой прадвызначаны статус — ахвяраў чырвонага або брунатнага малоха, якi працяў кожнага зь iх наскрозь — iхны розум i iхную кроў.

Васiль Быкаў у новай кнiзе прозы паказвае, наколькi немагчыма, але наколькi важна на самых фатальных этапах гiсторыi захоўваць чалавечнасьць, прыстойнасьць, годнасьць. Псыхалягiчныя сытуацыi ў крытычных абставiнах становяцца напружанымi сюжэтамi, а дакладныя характарыстыкi самых розных чалавечых тыпаў змушаюць чытача ўвесь час адчуваць уласную прысутнасьць сярод быкаўскiх пэрсанажаў i рабiць свой маральны выбар.

Кнiга Васiля Быкава «Сьцяна» выйдзе ў сьвет сёлета. Выдавецтва «Наша Нiва» зьбiрае папярэднiя замовы на кнiгу.

Нагадаем, што той, хто замаўляе кнiгi «НН» да iх выхаду ў сьвет, аплочвае толькi сабекошт i кошт перасылкi, тады як гатовая кнiга з гандлёвымi нацэнкамi будзе каштаваць значна даражэй.

Каментары

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць