Архіў

Эканамічная хроніка

05.02.2004

Спынены імпарт электраэнэргіі

1 лютага былі цалкам спыненыя пастаўкі электраэнэргіі з Расеі. Летась электрычнасьць куплялі ў Расеі па $1,68 за кВт/г. Сёлета расейскія вытворцы выставілі «Белэнэрга» тарыф $2,16. Беларусы палічылі, што таньней абыдзецца вырабляць энэргію на сваім мазуце. «Белэнэрга» мае намер купляць украінскую ці латвійскую энэргію. Украінцы маюць лішкі ўвесь час, а «Латвэнэрга» — у часе паводак на Дзьвіне. Штогоду Беларусь спажывае каля 34 млрд кВт/г энэргіі, 26 млрд зь іх яна прадукуе сама.

У найбліжэйшыя гады мяркуецца на заходнія крэдыты пабудаваць ГЭС на Нёмане і вугальную ЦЭЦ у Берасьці. У Менску ж выпрацоўваць электраэнэргію плянуюць са сьмецьця. На месцы былога канцлягеру «Трасьцянец» з дапамогай нямецкай фірмы «УПМ» мае паўстаць завод для перапрацоўкі сьмецьця пры нізкіх тэмпэратурах.

Можна пазычаць у далярах

Канстытуцыйны суд прызнаў адпаведнымі Канстытуцыі палажэньні Грамадзянскага кодэксу, згодна зь якімі замежная валюта можа быць прадметам дамовы пазыкі. Гэта пакладзе канец супярэчлівай судовай практыцы, калі часам такія пазыкі абвяшчаліся юрыдычна несапраўднымі і грошы канфіскоўваліся. Грамадзяне могуць выкарыстоўваць валюту для пазыкаў, іх вяртаньня і атрыманьня працэнтаў за карыстаньне пазыкамі.

Рост цэнаў на газ і электрыку

Мінэканомікі задняй датай — з 1 студзеня — падвысіла цэны на электраэнэргію, цяпло й газ для суб’ектаў гаспадараньня, адпаведна на 22,9%, 22,9% і 24,2% (да $56,8 за 1 тыс. кубоў). Ільготы захаваныя толькі для вясковых прадпрыемстваў.

«Альфа» адмаўляецца ад «Комплексбанку»

У «МенскКомплексБанку» завяршыла працу часовая адміністрацыя Нацбанку. Яна была ўведзеная для паляпшэньня фінансавага стану і трымалася пяць месяцаў. Банк мае сам шукаць інвэстараў, якія маглі б палепшыць яго фінансавы стан. Раней на кантрольны пакет акцый банку прэтэндаваў расейскі «Альфа-Банк», аднак цяпер ён адрокся такой ідэі.

Ліквідацыя банкаў

Шэсьць з паловай гадоў доўжылася ліквідацыя «Чысьцьінвэстбанку». Цяпер працэдуру банкруцтва ці ліквідацыі праходзяць «БелБалтыя», «БелКамБанк» и «Беларускі Біржавы Банк».

«Юкас» верне Мажэйкяй?

Расейскі канцэрн «Юкас» разглядае магчымасьць продажу Літве 53,8% акцый нафтаперапрацоўчага заводу ў Мажэйкяй. Такую заяву зрабіў прадстаўнік канцэрну на перамовах з старшынём Сойму Літвы. Вільню непакоіў лёс нафтаперапрацоўкі ў сьвятле канфлікту «Юкасу» з Крамлём.

МБ; БелаПАН; радыё «Свабода»

Каментары

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць