Архіў

Нясвоечасовая «рыса»

Пара падвесьці рысу пад палемікай вакол артыкулу «Тлустая рыса пад мінулым».

У ёй скрыжавалі пёры публіцысты незалежных выданьняў. Ніводная дзяржаўная газэта на палеміку не адгукнулася. Што можа быць больш паказальным? Ідэя «тлустай рысы» ўзамен за дэмакратыю нясвоечасовая. Гэта і ёсьць галоўнай высновай. Дыскусія была без карысьці? Не, абмеркаваныя ідэі калісьці будуць запатрабаваныя. Спадзяюся, што хутка. Тлустая рыса — гэта лепш, чым зьвядзеньне рахункаў, бо гэта шанец вярнуць краіну ў сям’ю эўрапейскіх дэмакратый. Праўда, для гэтага спачатку апазыцыя павінна стаць моцнаю, каб у краіне ўзьнікла раўнавага сілаў. Напрыклад, выйграць парлямэнцкія выбары або арганізаваць пасьпяховы байкот. (Што з гэтага — старонка 3.)

Рыхтуецца суд над падазраванымі ў дачыненьні да зьнікненьняў апазыцыянэраў. Ён мае распачацца не ў Беларусі, на жаль, а за мяжою. Магчыма, у Бэльгіі. А вось Галіна Жураўкова і Ягор Рыбакоў сядзяць у айчыннай турме. Ёсьць нейкая загадка ў такім адначасовым арышце і тых «зьлівах інфармацыі», якія яго атачаюць. Нікога ня дзівіць сам факт злоўжываньняў блізкіх да Лукашэнкі людзей. «Над Кіраўніцтвам справаў прэзыдэнта вісіць першародны грэх», — пішуць naviny.by. Чаму цяпер і чаму гэтых арыштавалі? Найпершае тлумачэньне — перад важнымі палітычнымі кампаніямі ўлады стараюцца хоць чым падтрымліваць сваю папулярнасьць. У такім разе, падвойны арышт сьведчыць пра гістэрыку ў калідорах улады, выкліканую газавым прэсынгам. «Газпром» уцягвае ў «канфлікт гаспадарчых суб’ектаў» польскіх і нямецкіх спажыўцоў газу. Упершыню за доўгі час вакол Беларусі пачынае разыгрывацца сур’ёзная міжнародная гульня, на якую адміністрацыя Лукашэнкі ня мае ўплыву.

Чытачы падтрымалі Рэдакцыю ў яе закліку «Ні рубля паразытам» («НН» №5). У пошце гэтага тыдня ёсьць нямала цікавых лістоў на гэтую тэму (старонка 10).

Эсэ Аляксандра Салжаніцына «Жыць без ілжы» зь цяжкасьцю, але паддалося перакладу на беларускую мову. Праблемы былі выкліканыя індывідуалізмам і рацыяналізмам беларусаў, што адрозьнівае нас ад расейцаў. Мы і з маной змагаемся інакш, аднак задумацца эсэ прымушае і нас, і цяпер (старонка 15).

Андрэй Дынько

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць