Архіў

Зелімхан Яндарбіеў

Нана

Хаваючы вочы, паўнюткія потайных сьлёз,

Глыбокімі ўздыхамі маці ўзіраецца ў сына.

Трывогу з душы не здымае цяжкога спатканьня хвіліна.

Бязьлітаснасьць сьвету жахае ашчадніцу сьлёз.

Ні боль, ні трывога сьвет ані кранае, адной

Да сэрца Сусьвет прытуліць лёс дазволіў матулі.

Матуліна сэрца ратунку крычыць, каб пачулі,

Але да гаротніцы сьвет адвярнуўся сьпіной.

Каб сыну ня выплакаць сэрца, асьцерагаецца слоў,

Бо чуе, як сын у грудзёх у закрацьці гаркоту трымае.

І кожнага разу матуліна роспач нямая

Праводзіла сына на бой, каб вярнуўся дамоў.

Чачэнская маці душою Краіны была.

Крык радасьці й гора нячутны быў ёю пачуты.

Каб сын не пачуў думак ейных пакуты,

Трымала спакой, як над прорвай скала.

Ды як ні стараюцца ўтойвацца вочы яе,

Трывога на выпасы волі ірвецца няспынна.

У матчыным сэрцы — душа Богу ўдзячная сына,

Таму ў вочы сьмерці глядзеці ёй моцы стае.

Пераклад Рыгора Барадуліна

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя6

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе7

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць