Архіў

Сьвята неіснуючай вёскі

У Глыбоцкім раёне, на месцы, дзе калісьці стаяла вёска Ражкова, адбылося сьвята гэтай вёскі. Былыя жыхары выкасілі траву на месцы правядзеньня сьвята, падрыхтавалі лаўкі для гасьцей, па дарозе да вёскі паставілі ўказальнікі «На сьвята».

Сьвята пачалося супольнай малітвай каля крыжа, адноўленага ў 2002 г. Францам і Паўлам Вышадкамі. Пастаўлены ён быў на тым самым месцы, дзе 85 гадоў таму іх дзед Каэтан Вышадка паставіў крыж і пасадзіў абапал яго два дрэвы. Паводле яго задумы, гэтыя дрэвы павінны былі расьці, сымбалізуючы рост і росквіт Ражкова. Дрэвы вырасьлі ў два абхваты, але вёска, на жаль, зьнікла. Яна трапіла ў сьпіс непэрспэктыўных, таму яе жыхары, хто пад прымусам, а хто і добраахвотна, пакінулі гэтыя мясьціны. Большасьць пасялілася ў суседняй Дзеркаўшчыне, хтосьці пераехаў у Глыбокае, а хтосьці ўвогуле падаўся ў далёкі сьвет, далей ад калгаснага «раю». Хаця для паўночнай Беларусі Ражкова была не такой ужо малой вёскай: 22 хаты і, паводле польскіх архіўных дакумэнтаў 1930 г., 120 чалавек. Разьмяшчалася яна на ўскрайку (ражку) зямлі ў лесе паміж Глыбоцкай і Дунілаўскай гмінамі. Адсюль і назва.

Пасьля супольнай малітвы сьвята перамясьцілася на пляцоўку насупраць крыжа. Там адбыўся канцэрт, падрыхтаваны супрацоўнікамі Дзеркаўшчынскага ДК. Былі ўзгаданы ўсе ражкоўскія сем’і, коратка распавялі пра іх лёсы — як яны перажылі і польскія часы, і прыход першых саветаў, і ваеннае ліхалецьце, і калектывізацыю. Для кожнага «ражкоўца» быў падрыхтаваны музычны падарунак. Толькі, на жаль, песьні былі ўсе па-расейску, адна была нават польская. Для беларускай песьні месца на сьвяце не знайшлося, хаця сама праграма сьвята вялася па-беларуску. Відаць, такая беларуская рыса: любіць чужое, не паважаючы і забываючы сваё роднае.

Асобна хацелася б адзначыць лёс Яніны Квач, найстарэйшай жыхаркі Ражкова, якая мае ўжо 95 гадоў. Маладой дзяўчынай паехала яна на заробкі ў Варшаву. Удалося ёй там зарабіць грошы, але неспадзявана пачалася вайна. Варшава была занята немцамі. Заходнюю ж Беларусь у гэты час заняла Чырвоная армія. Больш за месяц дзяўчына мусіла дабірацца да родных мясьцін, якія зрабіліся ўжо замежжам. Ёй пашчасьціла дабрацца да Ражкова жывою, але заробленых грошай данесьці не ўдалося. І мусіла яна зноў цяжка працаваць, перажыла вайну, калектывізацыю, падняла на ногі дзяцей.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Зьміцер Лупач, Глыбокае

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць