Архіў

Нешта новае

На БТ адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму «Супрацьстаяньне».

Не падумайце толькі, што гэта прадукт Азаронкаў, — ён прысьвечаны паваеннаму антысавецкаму супраціву.

Першы ў гісторыі фільм пра паваенны беларускі супраціў зьняло дзяржаўнае ТБ. Без «ура-патрыятызму», як робяць прыбалты, але і без старых савецкіх штампаў, як дагэтуль было ў нас. Факты — сур’ёзная рэч. Тысячы людзей змагаліся за незалежную беларускую дзяржаву супраць савецкага панаваньня, таму для Масквы яны былі «нацыяналістамі», «бандытамі». А кім яны мусяць быць для Рэспублікі Беларусі?

Фільм «Супрацьстаяньне» — як пробны шар. Яго місія не зусім ясная. Зьдзівіць беларускага гледача сэнсацыйнымі фактамі пра антысавецкую барацьбу аж да сярэдзіны 1950-х? Аб’ектыўна разабрацца ў складаным пасьянсе палітычных гульняў другой сусьветнай, па розныя бакі франтоў якой апынуліся беларусы? У любым разе, столькі дакумэнтаў і фотаматэрыялаў пра антысавецкі ўзброены супраціў не абнародавалася за ўсю паваенную гісторыю.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Ёрш

Пра што фільм «Супрацьстаяньне»

З 1944 у Беларусі шырыцца антысавецкі супраціў. Адначасова нямецкая разьведка закідае ў БССР з Усходняй Прусіі дзясяткі дывэрсантаў-беларусаў, зь якімі змагаецца «Сьмерш». Але апошняга дэсантніка — Аўгена Жыхара — ліквідавалі толькі ў студзені 1955 г. Да таго часу савецкія спэцслужбы «зачысьцілі» і дэсанты, якія ў пачатку 50-х закідаліся ЦРУ і таксама складаліся зь беларусаў. У фільме цытуюцца дакумэнты з крымінальных справаў, дэманструюцца фотаматэрыялы (здымкі атаманаў Раманчука і Дэмуха, маёраў Гелды і Родзькі). У другой частцы, прысьвечанай дзейнасьці польскае партызанкі на тэрыторыі Гарадзеншчыны, нічога новага аўтары не адкрылі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць