Архіў

Андрусь Храпавіцкі

Паміж Глыбокім і Вільняй

Паміж Глыбокім і Вільняй

Пішуцца гэтыя рымы…

Ў вагоне пад поглядам пільным

Узбоч ад Менску і Рыму,

Падскокваючы на рэйках,

Бы фэн на канцэрце «Рамштайну»,

Ня верш я пішу, а рэмэйк на

Наўкольную аднастайнасьць.

Твары пасьля плебісцыту:

Вунь Юзік зьбірае бутэлькі,

Вунь едуць Пятро і Рыта

Зь лёсам ушчэнт разьбітым —

Сын лёг у Аўгане пякельным.

Во Гена, мужык лысаваты,

Працуе ў Глыбокім чэкістам,

Па-мойму, крыху паддаты,

Нагадвае аб камуністах.

Вунь нейкія бабкі гамоняць,

Што зноў не прыйшла аўталаўка.

Ў аднэй сын паехаў у Слонім,

Ў дачкі будзе, пэўна, надбаўка,

Бо сакратаркай на ўчастку

Праседзела, і на працы

Дырэктар сказаў, што пашчасьціць

Ёй крыху на грошы ўзьняцца.

Вунь едуць два пратэстанты

Зь Менску дамоў у Паставы

З кніжкамі, сшыткамі й «Фантай».

Размову вядуць пра справу.

Неяк усё руцінна,

Нібы не было нічога —

Ні мітынгаў на Скарыне,

Ні фарсу на выбарах. Толькі

Дарога, дарога, дарога…

Пад поглядам Генавым пільным

Рымую свае маналёгі

Паміж Глыбокім і Вільняй.

Дарыда памёр

Дарыда памёр. Маўчаньне плыні.

Дарыда памёр. Руіны тэкстаў

Ад Парыжу да Глыбокага і Гдыні,

Ад Рэмарка да Дэкарта і Скарыны,

Увасоблены ў нэкралёгава аскецтва.

Дарыда памёр, як верш, што напісаны,

Які маім быў пяць хвілін таму, а зараз

Ён ужо ня мой — ён вам адданы,

І можа быць па-рознаму любым з вас прачытаны.

Ён вашага ўяўленьня і пачуцьця ахвяра,

А я, мінак у чытачоў натоўпе,

Кілішак уздыму чырвонага сухога

За Дарыду, які ўвесь сьвет трымаў пад

мікраскопам

І які, як гэты тэкст, пайшоў ужо да Бога.

Глыбокае

Каментары

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць