Архіў

Вячаслаў Корань:

«Жыцьцё дзеля грошай — дрыгва»

Што дае андэграўнд разумнаму музыку? Ці паедзе «Ўліс» на «Эўрабачаньне»? 31 кастрычніка ў рэдакцыі «Нашай Нівы» саліст «Улісу» Слава Корань адказваў на пытаньні чытачоў на «жывой лініі».

Забарона па-над намі

— Ваша стаўленьне да забароны на беларускую музыку ў радыё- і тэлеэтэры і да таго, што адбылося 17 кастрычніка?

— Я ня бачыў папер з забаронай, таму не магу камэнтаваць. У мяне адчуваньне забароны было даўно: кожны канцэрт — апошні, кожны — першы. Іх ня так шмат, каб успрымаць інакш. А гэтыя падзеі… Для мяне яны ня сталі асабістай трагедыяй. Негалосная забарона даўно лунае над намі.

— «Уліс» знаходзіцца ў глыбокім андэграўндзе, як савецкі рок у канцы 80-х: няма ні ратацый на радыё, ні этэраў на ТБ. Ці ёсьць нейкія плюсы ў такім становішчы?

— Андэграўнд для разумнага рок-музыканта — мажлівасьць вольна працаваць. Жыцьцё дзеля грошай — шлях у дрыгву.

«Басовішча» перастала быць скурніцкім

— Ці будзеце вы ў журы адбору на «Басовішча» налета?

— Калі запросяць, то абавязкова. У беларускай тусоўцы, як і ў прапрэзыдэнцкім музычным коле, кожны цягне сваіх. А музыка горшае, таму я буду выцягваць таленавітых. Музтусоўка становіцца ўсё менш дэмакратычнай.

— Вашы прагнозы: у што ператворыцца «Басовішча»?

— Пакуль усё даволі аптымістычна. Яшчэ пяць гадоў таму здавалася — гамбец фэсту. Пачаўся скурніцкі падыход: зарабіць шмат грошай, меней заплаціць беларускім музыкантам і найтаньней правесьці іх выступ, каб польскія каманды выглядалі мацнейшымі. Калі зьмянілася кіраўніцтва БАСу, больш дэмакратычнымі сталі і падыходы да арганізацыі.

— Ці зьбіраецеся браць удзел у адборы на «Эўрабачаньне»?

— Ды што вы! «Эўрабачаньне» — супрацьлегласьць маім уяўленьням пра музыку.

Папса — лаянкавае слова

— Спадару Вячаслаў, як вы ставіцеся да папсовых сайд-праектаў нашых музыкантаў?

— Кожны вольны рабіць што захоча. Асабіста я не вітаю папсовых праектаў. Для мяне слова «папса» — лаянка.

— А што ў Беларусі — поп ці папса?

— Ні аднаго, ні другога. Усё, што ні робіцца тут, — толькі спроба зарабіць, «фабрыка зорак»: мо пашанцуе?! У нашай інфармацыйнай прасторы гэта магчыма, толькі калі капіяваць расейскае.

Вяршыня раскруткі для наскага слухача — этэры на расейскіх каналах. БТ проста ня мае такога аўтарытэту.

— А чаму так?

— Тут справа ў беларускім мэнталітэце, які склаўся за 70 гадоў савецкай улады, у прыніжэньні ўласнай годнасьці як нацыі. Для нашага гледача беларускае тэлебачаньне местачковае, а вось расейскае — сур’ёзнае. Няма кантактаў з Захадам, таму ўсе глядзяць у бок Масквы.

— Вы калісьці былі на гастролях у Ангельшчыне, Германіі, убачылі іх шоў-бізнэс знутры. Няўжо ён адрозьніваецца ад расейскага?

— Сыстэма тая ж, але ўзровень публікі вышэйшы за постсавецкі. Дзеля гэтага і не патрэбна людзям такая папса, як у Расеі.

«Ты — пан зямлі, я — пан свайго сумленьня…»

— Калі «Ўліс» зробіць акустычны запіс сваіх песень?

— Новы склад гурту езьдзіў на «Бардаўскую восень», дзе гралі акустыку (бонгі, акустычная гітара і клявішы). Выступалі таксама на Беластоцкім радыё ўжывую. Калі ўзровень запісу прыстойны — праграма можа быць выдадзена.

— Ці будуць на перавыданьнях першых альбомаў нейкія сюрпрызы?

— Там будуць усе песьні, што запісаны ў той час. На кожным з альбомаў будуць відэатрэкі ўрыўкаў зь першага «Басовішча» і канцэрту з «Холі Джой» у Менску.

— Вершы якіх беларускіх паэтаў маглі б стаць тэкстам песень «Улісу»?

— Я не ўяўляю, што мы можам пісаць тэкст перад музыкай. Музыка больш абстрактная рэч, якая навеяна нейкімі ўнутранымі настроямі. Тэкст — гэта тлумачэньне. Пакуль зрабілі толькі тры песьні на вершы Караткевіча, бо проста не ўяўляю сабе «Ўліс» з паэзіяй. Наагул, зь беларускіх падабаюцца вершы Ларысы Геніюш. Любімы такі:

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Жывую лінію запісаў Сяргей Трафілаў

13 лістапада ў КЗ «Менск» адбудзецца сумесны канцэрт гуртоў «Уліс» і «Троіца». Пачатак а 19-й. Квіткі каштуюць ад 7 да 20 тыс. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць