Архіў

Навіны гаспадаркі ад 21 кастрычніка

Зацукроўваемся

Сёлета айчынныя прадпрыемствы выпусьцяць 370 тысяч тон цукру, што на 5,6% больш, чым у мінулым годзе, а да 2010 г. мяркуецца нарасьціць аб’ёмы да 450 тысяч тон. Пакрысе нарошчваем запасы для цукровай вайны з Расеяй.

Бізнэс-цэнтры растуць

25 кастрычніка беларуска-кіпрскае прадпрыемства «Гіпэрком-Дэвэлапмэнт» адкрые на Нямізе бізнэс-цэнтар «Няміга-сіці». Сьледам за ім будзе адкрыты бізнэс-цэнтар «Аляксандраў пасаж» на пр.Скарыны. А ў мікрараёне Ўручча, побач зь бізнэс-цэнтрам «ХХІ ст.», зьявіцца яшчэ адзін. Будынак плошчай 43 тыс. м2 будзе мець гнутую канструкцыю і дзьве цыліндрычныя вежы. Начыньне традыцыйнае: офісы, падземная паркоўка, аўтамыйка, супэрмаркет, кавярні, крамы, більярд і цырульня.

Бэнзін падаражэў на капейку

З 12 кастрычніка ў Беларусі нязначна ўзрасьлі цэны на нафтапрадукты. Прычына — павышэньне сусьветных цэн на нафту. Літар бэнзіну А-76 на АЗС «Белнафтахім» цяпер каштуе 1150 руб. (было 1140 руб.), А-92 — 1450 руб. (1430 руб.), А-95 — 1650 руб. (1630 руб.), дызэльнае паліва — 1150 руб. (1140 руб.).

Топ – 100 калгасаў

Вучоныя інстытуту аграрнай эканомікі НАН агучылі рэйтынг 100 найлепшых сельгасарганізацый Беларусі па выніках 2004 г. Асноўным крытэрам была прыбытковасьць. На першым месцы птушкафабрыка «Дружба» (Баранавіччына). На другім — сельгаспрадпрыемства «Брылёва» (Гомельскі раён), на трэцім — УП «Саўгас-камбінат «Зара» (Мазыршчына). У «агульным заліку» перамагла Меншчына (32 гаспадаркі з 100) і заходнія вобласьці, на апошнім месцы — Віцебшчына (5).

ЗД

Каментары

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць