Грамадства11

У Мінску таксама маліліся за ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам

10 красавіка, у трэцюю гадавіну авіякатастрофы пад Смаленскам, у мінскай архікатэдры памаліліся за ахвяраў трагедыі. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

У гамілі іерарх нагадаў, што велікодны час, які цяпер перажывае Каталіцкі Касцёл, з’яўляецца часам разважання над таямніцай збаўлення праз смерць і ўваскрасенне Хрыста.

«Менавіта праўда змёртвыхпаўстання Хрыста з’яўляецца гарантыяй жыцця вечнага. Яна вучыць нас, што са смерцю чалавека яго жыццё не завяршаецца, а вузенькая сцежка да магілы — гэта не апошні шлях чалавека, бо перад ім вечнасць», — падкрэсліў арцыпастыр.

«Сёння ўспамінаем ахвяраў смаленскай катастрофы, якая адбылася тры гады таму ў 70-ую гадавіну трагедыі ў Катыні.

Катынскі лес аказаўся негасцінным: у ім знайшлі месца апошняга прытулку дзясяткі тысяч людзей, да якіх далучыліся 96 ахвяраў авіякатастрофы,
— працягваў іерарх. — Яны ляцелі на месца катынскай трагедыі, каб там памаліцца, але не змаглі, бо самі загінулі. Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі з жонкай, міністры, парламентарыі, каталіцкі і правалаўны біскуп і святары. Чаму? Мы адказу не ведаем. Гэта таямніца, якую ведае толькі Бог, і Яго міласэрнасці мы давяраем загінуўшых».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць