Грамадства99

ФПБ патрабуе ад урада выканання ўказанняў Лукашэнкі: у парку Купалы прайшоў афіцыйны Першамай

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі патрабуе ад урада выканання ўказанняў прэзідэнта па стрымліванні цэн, стварэнні новых працоўных месцаў, мадэрнізацыі вытворчасці, заявіў старшыня ФПБ Леанід Козік, выступаючы 1 мая на мітынгу з нагоды Свята працы ў сталічным парку імя Янкі Купалы.

Козік асобна падкрэсліў важнасць мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці, бо, паводле яго слоў, гэты працэс азначае «працоўныя месцы, павышэнне заработнай платы, новае абсталяванне, тэхналогіі, добрыя ўмовы працы». «Мы і падтрымліваем шлях кіраўніка дзяржавы, паколькі ён правільны», — заявіў кіраўнік ФПБ.

«Яшчэ два-тры гады таму ў нас была праблема — эканамічны крызіс. Але ў мінулы год, як бы складана ні было, мы жылі, павышаліся заработныя платы.
І сёння прэзідэнтам прымаюцца рашэнні аб павышэнні пенсій, дапамог на дзяцей», — сказаў Козік.

Старшыня ФПБ падзякаваў усім працоўным за іх працу, адзначыўшы, што яны робяць Беларусь «больш прыгожай, яркай і магутнай».

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, які выступіў на мітынгу, заявіў, што сёння «дзясяткі мільёнаў людзей у сотнях краін свету думаюць, якой працай заняцца і як зарабіць на дзень надзённы».
Тым часам, паводле слоў Ладуцькі, «кожны жыхар Мінска мае магчымасць рэалізаваць сваё права на працу», што з'яўляецца «найважнейшым дасягненнем і заваёвай працоўных».

Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь ідзе па шляху пабудовы сацыяльна арыентаванай дзяржавы, «у якой галоўны клопат — павышэнне якасці жыцця насельніцтва».

Паводле меркавання намесніка міністра, беларусы павінны ганарыцца тым, што жывуць у «сучаснай еўрапейскай краіне з развітай эканомікай, самабытнай культурай».

Удзельнікі мітынгу расцягнулі дзясяткі транспарантаў з надпісамі «Калектыўны дагавор — наша абарона»,
«Моцныя прафсаюзы — моцная дзяржава», «Наша сіла ў адзінстве», трымалі дзяржаўныя сцягі, а таксама сцягі з сімваламі прафсаюзных арганізацый, прадпрыемстваў і розных устаноў.

На святкаванне былі запрошаны паслы КНР, В'етнама, Кубы і Венесуэлы, якія таксама павіншавалі беларускіх працоўных.

Паводле даных ФПБ, да 11.30 у парку сабралася больш як 30 тысяч чалавек.
Паводле ацэнкі журналістаў, з улікам плошчы, адведзенай для правядзення мітынгу, якая абмежавана натуральнымі бар'ерамі і ўстаноўленымі ў парку гандлёвымі кропкамі, на мерапрыемстве адначасова магло прысутнічаць не больш як 10 тысяч чалавек.

Пасля мітынгу пачаўся канцэрт з удзелам беларускіх эстрадных выканаўцаў, аднак да гэтага часу колькасць удзельнікаў мерапрыемства скарацілася да некалькіх тысяч — людзі сталі актыўна разыходзіцца.

Варта адзначыць, што публічна адзначыць у Мінску Свята працы ўлады дазволілі толькі ФПБ.
Незалежным прафсаюзам і прадстаўнікам левых партый праводзіць першамайскія мітынгі гарвыканкам забараніў на той падставе, што «ва ўсіх паркавых зонах» горада сёння будуць арганізаваны афіцыйныя святочныя мерапрыемствы.

Прадстаўнікі апазіцыі і незалежных прафсаюзаў абвінавацілі ўлады ў «манапалізацыі права на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 1 Мая». Улады манапалізавалі такое права з тым, «каб канчаткова выпусташыць змест Першамая — з Міжнароднага дня салідарнасці працоўных ператварыць яго ў гэтакае «свята вясны і працы», у чарговы безаблічны «чырвоны дзень» календара», гаворыцца ў адпаведнай заяве.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць