Культура

Паміж двух агнёў. Прадмова да новага нумара Arche

Першы нумар незалежнага часопіса Arche за 2013 год выйшаў пасля мала не гадавога перапынку. Прапануем вашай увазе прамову да новага нумара.

Традыцыя выдання адмысловых «ваенных» нумароў часопіса «ARCHE» налічвае ўжо больш за дзесяцігоддзе, і да гэтага часу іх было выдадзена ўжо чатыры (№ 2 за 1999 год, № 5 за 2008 год, № 5 і 7—8 за 2010 год).
Усе гэтыя выданні выклікалі несумненную чытацкую зацікаўленасць, што і не дзіўна — падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і пытанне іх ацэнкі займаюць прыкметнае месца як у афіцыйнай, так і ў альтэрнатыўных ёй канцэпцыях гістарычнай памяці. Да таго ж гэтая гістарычная падзея храналагічна ад нас пакуль яшчэ не так і далёка (пэўная частка яе непасрэдных сведкаў яшчэ жывуць на гэтым свеце), таму пры яе асэнсаванні пакуль што не заўсёды проста абстрагавацца ад эмоцый і перайсці да чыста навуковага аналізу.

Нягледзячы, аднак, на ўсе аб’ектыўныя і суб’ектыўныя цяжкасці, апошнія дзесяцігоддзі былі для вывучэння гісторыі Другой сусветнай вайны перыядам надзвычай плённым.
Пасля краху камуністычнага рэжыму ў СССР і суседніх з ім дзяржавах Усходняй Еўропы навукоўцы з розных краін нарэшце атрымалі магчымасць карыстацца многімі крыніцамі, раней ім недаступнымі дзеля ідэалагічных меркаванняў. У выніку гэтага сёння мы маем магчымасць больш глыбокага пераасэнсавання таго трагічнага перыяду нашай гісторыі, больш аб’ектыўнай і ўзважанай яго ацэнкі.

Перыяд нямецкай акупацыі стаў сапраўдным выпрабаваннем для простых жыхароў вёсак, мястэчак і гарадоў Беларусі. Можна бясконца дыскутаваць адносна таго, кожны чацвёрты ці кожны трэці яе жыхар стаў ахвярай гэтага найбуйнейшага глабальнага катаклізму ХХ ст. — несумненна, аднак, што лік гэтых ахвяраў у любым выпадку ідзе на мільёны чалавек.
Асаблівая жорсткасць і брутальнасць вайны на Усходзе тлумачылася перадусім тым, што гэтая тэрыторыя стала своеасаблівым полем для супрацьстаяння двух антыгуманных таталітарных рэжымаў, якія ў той час дасягнулі піку сваёй магутнасці: бальшавіцка-камуністычнага на чале з Іосіфам Сталіным у СССР і нацысцка фашысцкага на чале з Адольфам Гітлерам у Германіі. Гістарычна непазбежная вайна, якая ў рэшце рэшт разгарнулася паміж гэтымі рэжымамі, стала для насельніцтва акупаваных тэрыторый сапраўдным кашмарам. Гэтае насельніцтва фактычна апынулася паміж двух аднолькава пякучых і смертаносных агнёў, і простае фізічнае выжыванне ў такіх умовах часта рабілася магтолькі дзякуючы шчасліваму выпадку, а не свядома абранай стратэгіі паводзін. Сітуацыя, калі днём адной і той жа сям’і даводзілася ратавацца ад бясчынства немцаў і паліцаяў, а ноччу даваць адпор ужо іхным ідэйным апанентам з ліку савецкіх партызанаў, не была рэдкай і выключнай — пра такое яшчэ і цяпер можна пачуць расповеды ад старажылаў у любым кутку Беларусі.

Прагяц чытайце тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў2

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў2

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць