Каханне і сэкс44

Сінявокія мужчыны небяспечныя

Ён можа ўскалыхнуць душу пяшчотнымі словамі, зачараваць манерамі сапраўднага джэнтльмена, закружыць галаву праявамі рыцарскай адданасці… і падмануць вашы жаночыя чаканні. Толькі яго вочы ніколі не схлусяць. Дакладней — іх колер.

Светла-карыя вочы, як правіла, належаць мужчыне прыемнаму з усіх бакоў. Ён уважлівы, чароўны, жартаўлівы, ненастойлівы. Ён — вельмі лёгкая ахвяра Амура, аднак хутка губляе цікавасць да аб’екта кахання. Схільны прыслухоўвацца да сваіх капрызаў. Калі да яго крыху падлашчыцца, то такога мужчыну можна браць голымі рукамі. Праўда, ненадоўга.

Цёмна-карыя вочы — бясспрэчнае сведчанне тэмпераменту і гіпертрафіраванага пачуцця ўласнасці. Уладальнікі цёмна-карых вачэй імкнуцца заваёўваць, караць і ўладарыць. Калі дабіваюцца свайго, гатовыя абараняць гэта бескампрамісна. З імі не вельмі проста, затое надзейна.

Мужчыны з карымі вачамі «раскрываюцца» пасля 35-і. А да гэтага ўзросту яны шукаюць, эксперыментуюць, сумняваюцца і пачынаюць усё наноў. У сталым узросце яны здольныя на глыбокія пачуцці, але, на жаль, неабавязкова да адной жанчыны.

Блакітнавокія — наадварот, «гараць» да 40 гадоў, а пасля аддаюць перавагу тэлевізару ці якімсьці гульням. Аднак нават у перыяд росквіту з імі трэба абыходзіцца вельмі асцярожна: хваліць, захапляцца іх розумам, прыгажосцю, адзеннем. Тады яны будуць задаволеныя сабой, а вы — імі…

Мужчыны з шэрым колерам вачэй — якраз тое, што трэба! Гэта рашучыя, ініцыятыўныя, моцныя істоты. За імі — як за каменнай сцяной, пакуль вы ім цікавыя. Калі ж не — яны проста пойдуць далей. А вось пасля 50 гадоў такія мужчыны прагнуць надзейнага жаночага пляча.

Сінявокія мужчыны небяспечныя, як сыпучыя пяскі. Яны здаюцца рамантычнымі, добрымі і наіўнымі. Але гэта — падман! Сінявокія бяруць усё, што ім падабаецца, і без шкадавання развітваюцца з тым, што ўжо надакучыла. Самае дзіўнае, што жанчыны на іх за гэта не крыўдуюць…

Мужчыны з зялёнымі вачамі асабліва прыгожыя ў маладосці. Лёгка загараюцца, дзеля жанчыны здольныя на подзвігі і вар’яцтвы, з-за чаго часта спатыкаюцца. У сталым узросце становяцца больш разважлівымі, сур’ёзнымі і нават асцярожнымі. Тут ім і патрэбна свая жанчына — адданая, стойкая, звыклая сяброўка.

Каментары4

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць