Грамадства11

Velcom купляюць аўстрыйцы?

Аўстрыйскі Telekom пацьвердзіў, што вядзе перамовы з беларускім бокам.

Адна зь вядучых эўрапейскіх тэлекамунікацыйных карпарацый Telekom Austria Group AG пацьвердзіла, што вядзе перамовы наконт магчымага набыцьця беларускага прадпрыемства сотавай сувязі.

Гэта заява была зроблена пасьля таго, як днямі ў аўстрыйскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра шматмільярдную ўгоду доччынай фірмы аўстрыйскага Telekom ‑‑ Mobilkom Austria на беларускім рынку. Імя беларускага сотавага апэратара па‑ранейшаму афіцыйна не агучваецца, аднак аўстрыйскія экспэрты і аглядальнікі называюць ў якасьці адзінага верагоднага кандыдата кампанію Velcom.

Калі зьдзелка адбудзецца, то аўстрыйскі інвэстар стане ўладальнікам другога па ліку беларускага дзяржаўнага прадпрыемства. Месяц таму акцыі беларускага заводу «Матавэла» набыў аўстрыйскі холдынг «ATEC».

Паводле інфармацыйнага агенцтва АРА, для Mobilkom гэта можа быць самая дарагая пакупка за ўсю гісторыю фірмы ‑‑ болей як 1,6 мільярды эўра. Як падаюць аўстрыйскія журналісты, дэталі зьдзелкі, хутчэй за ўсё, будуць агучаныя 2 кастрычніка, у часе паседжаньня назіральнай рады аўстрыйскага Telekom.

***

Mobilkom Austria лічыцца эўрапейскім піянэрам мабільнай сувязі 3‑га пакаленьня ‑‑ 3G. У якасьці паслугаў кампаніі ‑‑ самыя розныя відэаперадачы, уключна з праглядам «жывога тэлебачаньня», фрагментаў футбольных сустрэчаў, рознай мультымэдыйнай інфармацыі.

Сярод апошніх яркіх зьдзелак фірмы — набыцьцё ў 2005 годзе 100% акцыяў вядучага баўгарскага сотавага апэратара «MobilTel. Тады ж кіраўніцтва аўстрыйскай кампаніі зрабіла заяву і пра сваю цікавасьць да беларускага рынку: «Мы думаем таксама і пра Беларусь, Румынію, Расею і Ўкраіну».

Радыё Свабода

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў2

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Усе навіны →
Усе навіны

Казахстан пачаў спыняць усе фуры з Кітая ў Расію, дзе патэнцыйна можа знаходзіцца санкцыёнка1

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці2

Мілінкевіч: Не можа быць думак, а ці правільная цана, а ці трэба ціснуць руку Лукашэнку?5

Беларусаў клічуць на анлайн-курсы па псіхалогіі і стварэнні суполак. Усё бясплатна24

У Беларусі адкрыюць нечаканы помнік

Купалаўскі тэатр замест «Паўлінкі» паказаў прапагандысцкі спектакль пра «СВА»29

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула2

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў2

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць