Эканоміка

Тозік абмеркаваў ход будаўніцтва гатэля «Пекін» і жылога квартала «Лябяжы»

Сустрэча намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка з кіраўніцтвам кампаніі BUCC (КНР) адбылася 4 верасня ў Мінску.

Кампанія BUCC рэалізуе ў Мінску два буйныя праекты — будаўніцтва жылога квартала ў сталічным мікрараёне «Лябяжы» і будаўніцтва гатэльнага комплексу «Пекін».

Як паведамляе прэс-служба ўрада, на сустрэчы бакі з задавальненнем адзначылі высокія тэмпы будаўніцтва гатэльнага комплексу «Пекін», які, як плануецца, адкрыецца ўжо ў сакавіку наступнага года. Гасцям комплексу
будуць прапанаваныя не толькі камфортныя нумары для пражывання і высокі ўзровень сэрвісу ў гатэлі, але і паслугі некалькіх рэстаранаў, у тым ліку рэстарана кітайскай кухні, казіно і SPA-цэнтра.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі комплекс мер, якія неабходна прыняць для найхутчэйшага завяршэння будаўніцтва жылога квартала ў мікрараёне «Лябяжы», у тым ліку аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры. У хуткім часе адбудзецца афіцыйная прэзентацыя кватэр у гэтым мікрараёне.

«Старшыня праўлення кампаніі BUCC Чжан Гуйлін падкрэсліў, што кампанія зацікаўлена ў працягу супрацоўніцтва з беларускім бокам па рэалізацыі іншых будаўнічых праектаў, некаторыя з якіх ужо знаходзяцца ў стадыі прапрацоўкі», — паведамляе прэс-служба ўрада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму8

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму8

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць