Улада6464

Лукашэнка: Аднаго прэзідэнта павесілі, другога на кол пасадзілі...

Аляксандр Лукашэнка выказаў сваю думку на канфлікт у Сірыю, параіўшы ЗША не ўмешвацца ў пытанне. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю казахстанскаму тэлеканалу 24KZ напярэдадні свайго візіту ў гэту краіну.

Лукашэнка сказаў, што мае даўнія адносіны з Сірыяй, яшчэ з часоў Хафеза Асада [прэзідэнт Сірыі ў 1971—2000 гг.].

«Я з ім сустракаўся. Можна сказаць вялікі чалавек. Я ў Сірыі часты госць, бываў я ў Сірыі, — сказаў Лукашэнка. — (…) Дамаск мне падаўся жамчужынай таго рэгіёну.

Прыгожы горад, утульны, перспектыўны. Ён пастаянна перабудоўваўся. Я бачыў, як Хафез Асад, бацька сённяшняга прэзідэнта, беражна да гэтага ставіўся. (…) Гэта быў вялікі чалавек, ён будаваў гэта краіну, гэта мысліцель быў.

Я вельмі сябрую з яго сынам - цяперашнім прэзідэнтам Башарам Асадам. Гэта вельмі інтэлігентны і прыстойны чалавек, вельмі добры чалавек.

Я някепска знаю Сірыю, вельмі харошыя людзі, патрыятычныя, арыентаваныя на сваё кіраўніцтва. І раптам вайна, канечне, я крайне негатыўна да гэтага стаўлюся, не толькі як прэзідэнт, але і як чалавек», - сказаў Лукашэнка.

«Дабром гэта не закончыцца. Не дай бог, амерыканцы ўлезуць туды, як яны ўлезлі ў Лівію, і ў цэлым блок НАТО, пачнуць бамбіць, то катастрофа, будзе катастрофа.

Вось тады ўспыхне ўся арабская дуга, як казаў былы прэзідэнт ЗША, тады мала не пакажацца ўсім. Бо ў гэты канфлікт будзе ўцягнуты праз Ірак, і Іран і іншыя дзяржавы, будзе вельмі горача», — заявіў А.Лукашэнка.

Лукашэнка дадаў, што ў поўдня гэта канфлікты могуць істотна падагрэць становішча ў іншых дзяржавах, у тым ліку Расіі, таму «мы вельмі актыўныя ў гэтым пытанні», пазіцыянуючы сябе ў рэчышчы расійскай палітыкі, «разам яе ажыцяўляем і катэгарычна супраць таго, каб супердзяржава, як вы сказалі, пад якімі бы то ні было лозунгамі — дэмакратычнымі, і яшчэ нейкімі ўмешвалася ва ўнутраныя справы той ці і іншай дзяржавы, каб зрынала, забівала, вешала прэзідэнтаў.

Усё гэта свет ужо бачыў: ад Садама Хусэйна да лівійскага прэзідэнта Муамара Кадафі, аднаго павесілі, другога на кол пасадзілі, расцярзалі. У Егіпце вунь зверглі, ляжыць як качан, мучаецца ў бальніцы чалавек, што ён кепскага зрабіў?..

Хіба гэта нармальна. Ну ладна гэта прэзідэнты, а колькі тысяч чалавек угробілі, якая гэта дэмакратыя, каму дазволена ў свеце так арудаваць?».

«Вы ж паглядзіце да чаго дагаварыліся, амерыканская нацыя, як гісторык не магу асмысліць, што гэта за нацыя такая, амерыканская, якая прысвоіла сабе права нейкай выключнасці, разумееце, чым гэта пахне?», — спытаў ён карэспандэнтку. -- Мы гэтую выключнасць у сярэдзіне мінулага стагоддзя перажылі, і яна каштавала 50 мільёнаў жыццяў».

«І наогул мяне Абама ўражвае, яшчэ нядаўна чорнаскурыя людзі ў Амерыцы рабамі былі, а сёння пра выключнасць кажа», — рэзюмаваў Лукашэнка.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе1

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе1

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць