Грамадства

Суд над Васілём Парфянковым перанесены на 5 снежня

Разгляд справы былога палітзняволенага Васіля Парфянкова, якога абвінавачваюць на падставе арт. 421 Крымінальнага кодэкса Беларусі (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду), працягнецца 5 снежня ў судзе Першамайскага раёна Мінска.

Суддзя Леанід Ярмоленкаў 28 лістапада быў вымушаны перанесці пасяджэнне, таму што Парфянкову ва ўстаноўленым парадку не была ўручана пастанова аб прызначэнні на сёння судовага пасяджэння. Адпаведны дакумент былы палітзняволены павінен быць атрымаць за пяць дзён да суда, аднак яму паведамілі пра дату пасяджэння толькі ўчора.

Як заявіў журналістам перад працэсам Парфянкоў, якога прывезлі ў суд пад канвоем, бо ён знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП) № 1 у Светлагорску (Гомельская вобласць), ён гатовы да таго, што згодна з рашэннем суда можа зноў апынуцца ў турме.

Васіль Парфянкоў і яшчэ адзін былы палітзняволены, Уладзімір Яроменак, былі асуджаны 16 верасня на пяць сутак арышту за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду (арт. 24.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях) і змешчаны ў ЦІП. Абодва павінны былі вызваліцца 21 верасня, аднак з ЦІП выйшаў толькі Яроменак — Парфянкова змясцілі на год у ЛПП.

У 2011 годзе Парфянкоў быў асуджаны ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Яго прыгаварылі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, але ў жніўні таго ж года асуджаны выйшаў на волю на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні.

Цяперашні пераслед былога палітзняволенага праваабаронцы разглядаюць як помсту ўладаў і спробу націску на грамадскіх актывістаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць