Усяго патроху

Японцы будуюць альтэрнатыву Інтэрнэту

Сучасны Інтэрнэт пабудаваны на пратаколах, многія зь якіх створаныя яшчэ ў 60‑70‑х гадах XX стагодзьдзя. Тады ніхто ня мог сабе ўявіць, што будуць запатрабаваныя такія вялікія хуткасьці і аб’ёмы інфармацыі.

Сучасны Інтэрнэт пабудаваны на пратаколах, многія зь якіх створаныя яшчэ ў 60‑70‑х гадах XX стагодзьдзя. Тады ніхто ня мог сабе ўявіць, што будуць запатрабаваныя такія хуткасьці і аб’ёмы інфармацыі, зь якімі сёньня працуе, напрыклад толькі адзін Youtube. Структура пабудовы сусьветнага Сеціва ў пэўны момант можа сутыкнуцца з тэхнічнымі праблемамі. І таму ўсё часьцей зьяўляюцца праекты і робяцца спробы пабудаваць Інтэрнэт новага пакаленьня.

Днямі некалькі вялікіх японскіх кампаніяў абвясьцілі, што маюць намер далучыцца да групы распрацоўнікаў новага пратаколу перадачы дадзеных, які, па меркаваньні экспэртаў, можа з часам скласьці канкурэнцыю пратаколу TCP/IP, на якім будуецца сучасны інтэрнэт.

У аснову новага Сеціва, які праектуецца Нацыянальным інстытутам інфармацыйных тэхналёгій Японіі, павінныя легчы оптавалаконныя каналы з хуткасьцю перадачы дадзеных да 10 гігабіт у сэкунду. Удзел у працы над праектам, кошт якога складае каля 260 мільёнаў даляраў, прымуць Fujitsu, Hitachi, Toshiba, NEC і іншыя вядомыя кампаніі.

Новае Сеціва плянуецца стварыць да 2015 году, а хуткім часам у Японіі зьявіцца яго прататып — канал з прапускной здольнасьцю да 1 гігабіта ў сэкунду.

Для параўнаньня, увесь зьнешні канал на Інтэрнэт зь Беларусі дасягнуў 1 гігабіта ў сэкунду толькі ў лютым 2006‑га.

generation.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

«Уладзімір Уладзіміравіч нічога не хавае ад мяне». Лукашэнка ў Маскве дэманстраваў даверлівыя адносіны з Пуціным

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку23

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»2

Стрыжака і Лявончыка прызналі «тэрарыстамі»5

Стаў вядомы жорсткі прысуд былому начальніку цэха «Гомсельмаша»1

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй6

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону65

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць